Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рэду́кцыя, -і, ж. (спец.).

1. Пераход, звядзенне складанага да простага.

2. Змяншэнне, паслабленне чаго-н.

Р. ціску пары.

Р. ненаціскных галосных.

|| прым. рэдукцы́йны, -ая, -ае.

рэду́т, -а, Му́це, мн. -ы, -аў, м.

У старых арміях: самкнутае палявое ўмацаванне, абкружанае ровам і брустверам.

|| прым. рэду́тны, -ая, -ае.

рэе́стр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вопіс, пісьмовы пералік.

Дзяржаўны суднавы р.

|| прым. рэе́стравы, -ая, -ае.

рэ́ечны гл. рэйка¹.

рэжы́м, -у, м.

1. Дзяржаўны лад.

Дэмакратычны р.

Стары р.

2. Устаноўлены распарадак чаго-н.

Правільны р. харчавання.

Школьны р.

Р. эканоміі.

3. Умовы дзейнасці, працы, існавання чаго-н.

Працоўны р. машыны.

Р. рэек.

|| прым. рэжы́мны, -ая, -ае.

рэжысёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Творчы работнік, мастацкі арганізатар, кіраўнік тэатральнай, кіна- або тэлевізійнай пастаноўкі, наогул відовішчных праграм.

Р.-пастаноўшчык.

|| прым. рэжысёрскі, -ая, -ае.

Рэжысёрскае бачанне п’есы.

рэжысі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., што (спец.).

Кіраваць пастаноўкай спектакля, фільма, увогуле відовішчнай праграмы ў якасці рэжысёра.

Р. оперу.

рэжысу́ра, -ы, ж.

1. Прафесія, дзейнасць рэжысёра.

2. Рэжысёрскае рашэнне (трактоўка) спектакля, фільма.

Таленавітая р. фільма.

3. зб. Рэжысёры.

Рашэнне рэжысуры.

рэзалюты́ўны, -ая, -ае (кніжн.).

Які змяшчае ў сабе вывады, рэзалюцыю.

Рэзалютыўная частка даклада.

рэзалю́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Пастанова, прынятая ў выніку абмеркавання якога-н. пытання.

Праект рэзалюцыі.

2. Пісьмовае распараджэнне, рашэнне начальніка ў форме надпісу на дзелавой паперы.

Налажыць рэзалюцыю.

|| прым. рэзалюцы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).