Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

няла́скавы і неласка́вы, -ая, -ае.

1. Які не праяўляе ласкавасці ў абыходжанні з кім-н.; суровы.

Неласкавае дзіця.

2. Няветлівы, недалікатны ў адносінах да каго-н.

Н. прыём гасцей.

|| наз. няла́скавасць, -і, ж. і неласка́васць, -і, ж.

нялю́дскі, -ая, -ае.

1. Не ўласцівы чалавеку, не характэрны для чалавека.

З лесу даносіўся страшэнны н. крык.

2. Які перавышае чалавечыя магчымасці, сілы, моцны па ступені праяўлення.

Многім давялося перанесці нялюдскія пакуты.

3. Антыгуманны, бесчалавечны; ганебны.

Нялюдская вайна.

4. Дрэнны, кепскі (разм.).

Нялюдская дарога.

няма́, безас., у знач. вык., каго-чаго.

1. Не быць у наяўнасці, адсутнічаць.

Н. грошай.

Яго н. дома.

2. У знач. няпоўнага сказа пры адмоўных адказах на пытанні. —

Ці дома бацька? — Няма.

Няма роду без выроду — нічога не бывае без непрыемнага выключэння.

Няма чаго (і) гаварыць (разм.) — выраз упэўненай згоды: безумоўна, пэўна.

Чалавек ён працавіты, няма чаго гаварыць.

няма́шака, безас., у знач. вык. (разм.).

Тое, што і няма.

няме́цкі гл. немцы.

няме́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Станавіцца нямым, траціць здольнасць гаварыць.

2. перан. Змаўкаць, застываць у маўчанні.

Н. ад захаплення.

3. перан. Траціць адчувальнасць; рабіцца нерухомым.

Ногі нямеюць ад холаду.

|| зак. аняме́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і заняме́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

нямно́га, прысл.

Мала, не вельмі многа.

Жывых партызан засталося н.

Аднымі рукамі н. зробіш (прыказка).

нямно́гае, -ага, н.

Нязначная частка чаго-н.

З таго нямногага ўсё ж сёе-тое выбраць можна.

нямно́гія, -іх.

Якія складаюць невялікую частку каго-, чаго-н.; асобныя, некаторыя.

Н. вярнуліся з бою.

нямо́глы, -ая, -ае (разм.).

Слабы, хваравіты.

Ішоў ён нямоглым крокам.

|| наз. нямо́гласць, -і, ж.