Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дыплама́тыя, -і, ж.

1. Дзейнасць урада па ажыццяўленні знешняй, міжнароднай палітыкі дзяржавы.

2. перан. Тонкі разлік, умельства і спрыт у дзеяннях, накіраваных на дасягненне якой-н. мэты.

Наскрозь бачу тваю дыпламатыю.

|| прым. дыпламаты́чны, -ая, -ае.

Дыпламатычныя адносіны.

Д. падыход да справы.

Дыпламатычны корпус — замежныя дыпламаты, акрэдытаваныя ў якой-н. краіне.

|| наз. дыпламаты́чнасць, -і, ж.

дыпло́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Пасведчанне аб заканчэнні навучальнай установы або аб прысваенні вучонай ступені або якога-н. звання.

Д. кандыдата навук.

2. Дакумент, што выдаецца як узнагарода за паспяховае выступленне на конкурсе, фестывалі, спартыўным спаборніцтве і пад.

Д. першай ступені.

Дыплом з адзнакай — дыплом спецыяліста, які закончыў вышэйшую навучальную ўстанову з выдатнымі адзнакамі.

|| прым. дыпло́мны, -ая, -ае.

дыпло́мнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Студэнт, які выконвае дыпломную работу.

|| ж. дыпло́мніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

дыпло́мны, -ая, -ае.

1. гл. дыплом.

2. Выкананы для атрымання дыплома (у 1 знач.).

Д. праект.

Дыпломная работа.

дырыжа́бль, -я, мн. -і, -яў, м.

Паветраплавальны апарат, напоўнены газам, забяспечаны рухавіком з паветраным вінтом.

|| прым. дырыжа́блевы, -ая, -ае.

дырыжо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кіраўнік калектыву выканаўцаў у аркестры, хоры.

|| прым. дырыжо́рскі, -ая, -ае.

дырыжы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., чым.

Кіраваць аркестрам або хорам пры выкананні музычнага твора.

|| наз. дырыжы́раванне, -я, н.

дырэ́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кіраўнік прадпрыемства, якой-н. дзяржаўнай або навучальнай установы.

Д. фабрыкі.

Д. вучылішча.

Д. фірмы.

|| ж. дырэ́ктарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. дырэ́ктарскі, -ая, -ае.

дырэктара́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Калегія дырэктараў якога-н. буйнога прадпрыемства, ведамства на чале з галоўным дырэктарам.

дырэ́ктарыха, -і, ДМ -рысе, мн. -і, -рых, ж. (разм.).

Жонка дырэктара.