Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пе́сцік, -а, мн. -і, -аў, м.

Жаночы орган кветкі, з якога ўтвараецца плод пасля апладнення пыльцой.

пе́сціцца, пе́шчуся, пе́сцішся, пе́сціцца; незак.

Аддавацца пяшчотам, цешыцца бестурботнасцю.

П. ў цяньку.

пе́сціць, пе́шчу, пе́сціш, пе́сціць; пе́шчаны; незак.

1. каго. Любоўна даглядаць, пялегаваць; патураць усім жаданням, балаваць.

П. дзяцей.

2. каго. Лашчыць, галубіць.

П. дачку.

3. перан., каго-што. Выклікаць прыемныя адчуванні (пра вецер, сонца і пад.).

Вецер песціць твар.

4. перан., што. Жадаць здзяйснення чаго-н. прыемнага.

П. надзею.

|| зак. вы́песціць, -пешчу, -песціш, -песціць; -пешчаны (да 1 знач.) і спе́сціць, спе́шчу, спе́сціш, спе́сціць; спе́шчаны (да 1 знач.).

пета́рда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -аў, ж.

1. Старадаўні разрыўны снарад у выглядзе металічнай пасудзіны, напоўненай порахам.

2. Сігнальны разрыўны снарад, што кладзецца на рэйкі, каб спыніць цягнік у выпадку небяспекі.

3. У піратэхніцы: снарад з парахавым зарадам, які выкарыстоўваецца для феерверку.

|| прым. пета́рдавы, -ая, -ае і пета́рдны, -ая, -ае.

петрагра́фія, -і, ж.

Раздзел геалогіі, які вывучае горныя пароды, іх састаў і структуру.

|| прым. петраграфі́чны, -ая, -ае.

петы́т, -у, Мы́це, м.

Дробны друкарскі шрыфт з вышынёй літар каля 3 мм (кегль роўны 8 пунктам).

|| прым. петы́тны, -ая,-ае.

петы́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Калектыўная пісьмовая просьба, накіраваная да ўлад.

|| прым. петыцы́йны, -ая, -ае.

пе́ўневы гл. певень.

пе́ўнік гл. певень.

пе́ўчы, -ая, -ае.

1. Надзелены прыродай здольнасцямі спяваць або меладычна свістаць.

Пеўчая капэла.

Пеўчыя птушкі.

2. пе́ўчы, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Спявак хору, звычайна царкоўнага.

Хор пеўчых.