Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перыста́льтыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (спец.).

Хвалепадобнае сцісканне сценак полых органаў (кішак, страўніка і інш.).

|| прым. перыстальты́чны, -ая, -ае.

пе́рысты, -ая, -ае.

1. Пакрыты пер’ем (спец.).

Перыстыя крылы.

2. Падобны формай да пер’я.

Перыстыя воблакі.

перытані́т, -у, Мі́це, м. (спец.).

Запаленне брушыны.

перыферы́я, -і, ж.

1. Аддаленая ад цэнтра мясцовасць, а таксама мясцовыя ўстановы, арганізацыі ў адрозненне ад цэнтральных.

Працаваць на перыферыі.

2. Частка чаго-н., аддаленая ад цэнтра (спец.).

П. сятчаткі вока.

|| прым. перыферы́йны, -ая, -ае і перыферы́чны, -ая, -ае (да 2 знач.).

перыфра́з, -а, мн. -ы, -аў м. і перыфра́за, -ы, мн. -ы, -ра́з, ж. (кніжн.).

Выраз, які з’яўляецца апісальнай перадачай сэнсу другога выразу ці слова, напр.: «цар звяроў» замест «леў».

|| прым. перыфрасты́чны, -ая, -ае.

П. выраз.

перыфразава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак., каго-што (кніжн.).

Выкласці перыфразамі.

|| незак. перыфразо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. перыфразо́ўванне, -я, н.

пе́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.

1. 3 сілай удараць, біць па чым-н. ці ў што-н.

П. нагой у дзверы.

П. кіем па спіне.

2. што. Выбіваць што-н. пранікам.

Жанчыны перылі бялізну.

перы́яд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Адрэзак часу, у які што-н. адбываецца (пачынаецца, развіваецца і заканчваецца).

Пасляваенны п.

П. росквіту.

Інкубацыйны п. хваробы.

2. У матэматыцы:

1) перыяд функцыі — лік, пры дадаванні якога да аргумента некаторай функцыі значэнне функцыі не змяняецца;

2) перыяд дробу — група лічбаў, якія нязменна паўтараюцца ў адной і той жа паслядоўнасці ў бясконцых дзесятковых дробах.

3. Адносна закончаны фрагмент тэксту, часткі якога звязаны паміж сабой сінтаксічна, лексічна і інтанацыйна (спец.).

|| прым. перыяды́чны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

П. дроб.

Перыядычная сістэма элементаў.

перыядыза́цыя, -і, ж.

Падзел на перыяды (у 1 знач.).

П. гісторыі літаратуры.

перыяды́чны, -ая, -ае.

1. гл. перыяд.

2. Які паўтараецца час ад часу, адбываецца праз пэўныя прамежкі часу.

Перыядычныя з’явы.

Паўтарацца перыядычна (прысл.).

3. Які выходзіць (з друку) праз пэўныя прамежкі часу.

П. друк (газеты, часопісы). Перыядычныя выданні.

|| наз. перыяды́чнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).