Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пе́ршынец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

1. Першае, старэйшае дзіця.

2. перан., чаго або які. Тое, што з’явілася, створана першым па часе (высок.).

Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод — п.

Беларусі.

першынствава́ць, -тву́ю, -тву́еш, -тву́е; -тву́й; незак.

Быць першым у чым-н., валодаць першынством.

П. у спартыўных гульнях.

першынство́, -а́, н.

1. Першае месца ў дачыненні да якіх-н. дасягненняў, заслуг, вартасцей.

Барацьба за п.

2. Спаборніцтва за першае месца.

П. свету па шахматах.

першыня́, -і́, ж. (разм.).

Першы раз (звычайна з адмоўем «не»).

Гэта яму не п.

першэро́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Конь-ламавік буйной і вынослівай пароды.

|| прым. першэро́нскі, -ая, -ае.

Першэронская парода.

перыге́й, -я, м. (спец.).

Найбліжэйшы да Зямлі пункт арбіты Месяца ці штучнага спадарожніка Зямлі; проціл. апагей.

|| прым. перыге́йны, -ая, -ае.

перыёдыка, -і, ДМ -дыцы, ж., зб.

Перыядычныя выданні (газеты, часопісы).

Навуковая п.

перы́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

У матэматыцы: сума даўжынь усіх старон плоскай геаметрычнай фігуры.

П. трохвугольніка.

|| прым. перыметры́чны, -ая, -ае.

перыпеты́я, -і, мн. -і, -ты́й, ж. (кніжн.).

Вельмі складаны ход падзей (першапачаткова ў драме або рамане), а таксама рэзкія, нечаканыя перамены, павароты ў чыім-н. жыцці.

Перыпетыі лёсу.

перыско́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Аптычная прылада для назірання за чым-н. з укрыцця, падводнай лодкі, танка і пад.

|| прым. перыско́пны, -ая, -ае і перыскапі́чны, -ая, -ае.