Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абці́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

1. Адсечаны кавалак дрэва, бервяна і пад.

А. ад жардзіны.

2. Тое, ад чаго адсечана якая-н. частка.

Ад жардзіны застаўся адзін а.

|| прым. абці́нкавы, -ая, -ае.

абціна́нне гл. абцяць.

абціна́ць гл. абцяць.

абціра́цца гл. абцерці.

абціра́ць гл. абцерці.

абці́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (разм.).

1. гл. абцерці.

2. Тое, чым абціраюць што-н.

|| прым. абці́рачны, -ая, -ае (спец.).

А. матэрыял.

абціска́льны, -ая, -ае (спец.).

Які прызначаны для абціскання.

А. цэх.

абціскны́, -а́я, -о́е.

Тое, што і абціскальны.

абці́снуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; зак.

Стаць абціснутым; прымяцца.

Салома абціснулася.

|| незак. абціска́цца, -а́ецца.

абці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., што.

Сціснуць з усіх бакоў (для выдалення вільгаці, для ўшчыльнення, надання патрэбнай формы і пад.), прымяць.

А. салому.

А. фанеру пад гідраўлічным прэсам.

|| незак. абціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.