пераве́сціся², 1 і 2 ас. не ўжыв., -вядзе́цца; -вёўся, -вяла́ся, -ло́ся; зак.
Зрасходавацца, знікнуць.
Яшчэ грошы не перавяліся.
|| незак. пераво́дзіцца, -дзіцца.
пераве́трыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.
Прасушыць на ветры.
П. збожжа.
|| незак. пераве́трываць, -аю, -аеш, -ае.
пераве́шаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
Павесіць усё, многае або ўсіх, многіх.
пераве́швацца гл. перавесіцца.
пераве́шваць гл. перавесіць.
пераві́ць, -раўю́, -раўе́ш, -раўе́; -раўём, -раўяце́, -раўю́ць; -віў, -віла́, -ло́; -раві; -віты; зак., што.
1. Абвіць чым-н., абвязаць.
Карані перавілі лясную дарогу.
2. Звіць нанава.
П. вяроўку.
3. Пераматаць на што-н. іншае.
П. ніткі з матка на клубок.
|| незак. перавіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
пераво́д¹, -а і -у, М -во́дзе, м.
1. -у, гл. перавесці¹.
2. -а, мн. -ы, -аў. Грашовае адпраўленне праз банк, па пошце, тэлеграфе.
Адправіць грошы пераводам.
|| прым. пераво́дны, -ая, -ае (да 2 знач.).
П. бланк.
пераво́д² гл. перавесці².
пераво́дзіцца¹ гл. перавесціся¹.
пераво́дзіцца² гл. перавесціся².