Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кульміна́цыя, -і, ж.

1. Праходжанне свяціла праз нябесны мерыдыян (спец.).

2. Пункт найвышэйшага ўздыму, напружання ў развіцці чаго-н.

К. падзей.

|| прым. кульмінацы́йны, -ая, -ае.

К. момант.

кульну́цца гл. куляцца.

кульну́ць гл. куляць.

культ, -у, М -льце, м.

1. Рэлігійнае служэнне бажаству і звязаныя з гэтым абрады.

К. бога Сонца ў язычнікаў.

Служыцелі культу (духавенства).

2. перан., каго-чаго. Сляпое пакланенне каму-, чаму-н., абагаўленне каго-, чаго-н.

К. асобы.

|| прым. ку́льтавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

культ...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: звязаны з абслугоўваннем і задавальненнем культурных патрэб, культурна-асветны, напр.: культработнік, культпаход.

культпахо́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Калектыўнае наведванне тэатра, музея, кіно і пад.

культу́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.

1. толькі адз. Сукупнасць дасягненняў чалавецтва ў вытворчым, грамадскім і духоўным жыцці.

Гісторыя культуры.

Матэрыяльная к.

Духоўная к.

2. толькі адз. Адукаванасць, культурнасць, выхаванасць.

Грамадства высокай культуры.

3. толькі адз. Ступень, узровень развіцця якой-н. сферы чалавечай дзейнасці.

К. земляробства.

К. вытворчасці.

К. мовы.

4. Сфера чалавечай дзейнасці, звязаная з мастацтвам, асветнай дзейнасцю і пад.

Работнікі культуры.

Дом культуры.

5. толькі адз. Развядзенне, вырошчванне якой-н. расліны; культываванне.

К. лёну.

К. бульбы.

6. звычайна мн. Віды раслін, якія разводзяцца, вырошчваюцца.

Тэхнічныя культуры.

Зерневыя культуры.

7. Мікраарганізмы, вырашчаныя ў лабараторных умовах у пажыўным асяроддзі (спец.).

К. стрэптакокаў.

|| прым. культу́рны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Культурныя традыцыі народа.

К. чалавек.

культурало́гія, -і, ж.

Навука, якая вывучае ўнутраныя заканамернасці развіцця культуры, тэндэнцыі ўзаемадзеяння культуры і грамадства.

|| прым. культуралагі́чны, -ая, -ае.

культу́рны, -ая, -ае.

1. гл. культура.

2. Які знаходзіцца на высокім узроўні культуры.

Культурнае грамадства.

Культурная гаспадарка.

3. Які звязаны з пашырэннем культуры, асветы.

Весці культурную работу.

4. Вырашчаны чалавекам, не дзікарослы.

Культурныя расліны.

Культурны слой зямлі — слой зямлі, які ўтвараецца з арганічных і іншых рэшткаў на месцах пасяленняў чалавека.

|| наз. культу́рнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

культуро́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па культуралогіі.