Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зме́шаны, -ая, -ае.

1. Які ўтварыўся шляхам змешвання, скрыжоўвання.

Змешаная парода жывёлы.

2. Які складаецца з разнародных элементаў, частак, удзельнікаў.

Змешаныя ўгнаенні.

З. лес.

Змешаная камісія.

|| наз. зме́шанасць, -і, ж.

зме́швацца гл. змяшацца.

зме́шваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што.

Тое, што і мяшаць (у 2 знач.).

|| наз. зме́шванне, -я, н.

змеяві́к, змеевіка́, мн. змеевікі́, змеевіко́ў, м.

1. Спіралепадобная трубка ў цеплаабменных апаратах.

2. Горная парода зялёнага колеру з рознымі адценнямі.

Высакародны з.

|| прым. змеевіко́вы, -ая, -ае.

змеяня́ і змеянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня змяі.

змёрзлы і зме́рзлы, -ая, -ае.

1. Азяблы ад холаду.

Змёрзлае дзіця.

2. Пашкоджаны марозам.

Змёрзлыя расліны.

3. Зацвярдзелы ад марозу.

Змёрзлая зямля.

змігну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

У выразе: вокам не змігнуць (разм.) — не паказваць ніякай збянтэжанасці, нічым не выдаць сябе.

Салгаў і вокам не змігнуў.

змізарне́лы, -ая, -яе.

Схуднелы, здрабнелы (пра твар, чалавека з пахудзелым тварам) або зачахлы, пабляклы (пра расліннасць).

Твар яго змізарнеў.

Маладое лісце змізарнела і зачахла.

|| наз. змізарне́ласць, -і, ж.

змізарне́ць гл. мізарнець.

змікі́ціць, -кічу, -кіціш, -кіціць; зак. (разм.).

Зразумець, здагадацца.

Хутка з., што да чаго.