Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дынамі́чны, -ая, -ае.

1. гл. дынаміка.

2. Багаты на дзеянні, унутраную сілу.

Дынамічнае мастацтва.

|| наз. дынамі́чнасць, -і, ж.

дынамо́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для вымярэння велічыні сілы; сіламер.

дына́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Грашовая адзінка ў некаторых Балканскіх, Блізкаўсходніх і Афрыканскіх дзяржавах.

Сербскі д.

Туніскі д.

дына́стыя, -і, мн. -і, -тый, ж.

1. Шэраг манархаў з аднаго і таго ж роду, якія паслядоўна змяняюць адзін аднаго.

Д.

Бурбонаў у Францыі.

2. перан. Шэраг пакаленняў, якія перадаюць з роду ў род прафесійнае майстэрства, традыцыі.

Д. сталявараў.

|| прым. дынасты́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

ды́нга, нескл., м.

Дзікі аўстралійскі сабака.

ды́ня, -і, мн. -і, дынь, ж.

Травяністая расліна сямейства гарбузовых з паўзучым сцяблом, а таксама яе круглы або авальны салодкі плод.

|| памянш. ды́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

|| прым. ды́нны, -ая, -ае.

дып...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. дыпламатычны, напр.: дыпкур’ер, дыппошта, дыпслужба.

дыпламава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак. і незак., каго (што).

Выдаць (выдаваць) дыплом каму-н.

дыплама́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, якая ўзнагароджана дыпломам (у 2 знач.).

Д. міжнароднага конкурсу піяністаў.

|| ж. дыплама́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. дыплама́нцкі, -ая, -ае.

дыплама́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Службовая асоба, якая займаецца дыпламатычнай дзейнасцю, работай у галіне знешніх зносін.

2. перан. Пра чалавека, які дзейнічае тонка, умела.

3. Плоскі чамаданчык для папер, кніг, сшыткаў і пад. (разм.).

|| ж. дыплама́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 2 знач.).