пе́ршасны, -ая, -ае (кніжн.).
Які з’яўляецца першай, зыходнай ступенню чаго-н., першапачатковы.
Першасная абмотка трансфарматара.
Першаснае значэне слова.
|| наз. пе́ршаснасць, -і, ж.
першасо́ртны, -ая, -ае.
Тое, што і першагатунко́вы.
|| наз. першасо́ртнасць, -і, ж.
першаступе́нны, -ая, -ае.
Найважнейшы, першарадны.
Факт першаступеннага значэння.
|| наз. першаступе́ннасць, -і, ж.
першацве́т, -у, М -ве́це, м.
Тое, што і прымула.
|| прым. першацве́тны, -ая, -ае.
Сямейства першацветных (наз.).
першацёлка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
Карова, якая целіцца або ацялілася першы раз.
першачарго́вы, -ая, -ае.
Які выконваецца ў першую чаргу, неадкладна.
Першачарговая задача.
|| наз. першачарго́васць, -і, ж.
першаэлеме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).
Асноўны, галоўны элемент, састаўная вызначальная частка чаго-н.
Першаэлементам літаратуры з’яўляецца мова.
пе́ршы, -ая, -ае.
1. гл. адзін.
2. Першапачатковы, самы ранні, які з’явіўся крыніцай або аб’ектам дзеяння раней за іншых.
Першае ўражанне.
Не першага веку (не малады). Прадукт не першай свежасці (пачынае псавацца). П. рэйс.
3. Самы лепшы з усіх у якіх-н. адносінах, выдатны, добры.
П. майстар.
П. гатунак.
4. у знач. наз. пе́ршае, -ага, н. Рэдкая страва (суп, булён і пад.), што падаецца ў пачатку абеду.
З’есці першае.
пе́ршынец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.
1. Першае, старэйшае дзіця.
2. перан., чаго або які. Тое, што з’явілася, створана першым па часе (высок.).
Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод — п.
Беларусі.