Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перфасту́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Скарачэнне: перфарацыйная стужка — вузкая стужка з прабітымі на ёй у вызначаным парадку адтулінамі, якія нясуць закадзіраваную інфармацыю.

пе́рхаць¹, -і, ж., зб.

Дробныя лусачкі рагавых клетак скуры, якія ўтвараюцца на галаве каля каранёў валасоў.

пе́рхаць², -аю, -аеш, -ае; незак. (разм).

Сутаргава пакашліваць ад перасыхання, раздражнення ў горле.

пе́рцавы гл. перац.

пе́рці, пру, прэш, прэ; пром, праце́, пруць; пёр, пе́рла; пры; незак. (разм.).

1. Ісці, рухацца.

Прэ пасярэдзіне дарогі.

2. Ісці, рухацца куды-н., не лічачыся з перашкодамі, з забаронай.

Куды прэш напралом!

3. каго-што. Гнаць, выганяць.

П. чужога сабаку з двара.

4. каго-што. Валачы (што-н. цяжкае, грувасткае).

П. мяшок бульбы.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). 3 сілай выходзіць вон, праяўляцца.

Карані пруць з зямлі.

Злосць з яго так і прэ.

6. што. Прагна есці.

Прэ як не ў сябе.

пе́рціся, пру́ся, прэ́шся, прэ́цца; про́мся, праце́ся, пру́цца; пёрся, пе́рлася; пры́ся; незак. (разм.).

Тое, што і перці (у 1 і 2 знач.).

Куды прэшся без чаргі!

пе́рчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; незак., што.

Пасыпаць перцам.

П. булён.

|| зак. напе́рчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны і папе́рчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны.

перш, прысл.

Спачатку, раней.

П. накармлю жывёлу, а потым пайду ў агарод.

Перш за ўсё — у першую чаргу.

Перш за ўсё скажы нам, калі ты ад’язджаеш?

Перш-наперш — спачатку, перш за ўсё.

Перш-наперш неабходна зрабіць тэрміновую работу.

перша...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які адносіцца да чаго-н. першага па ліку, напр.: першакласнік, першамайскі;

2) самы ранні, які дзейнічае раней за іншых, напр.: першадрукар, першапраходца;

3) самы лепшы ў якіх-н. адносінах, напр.: першакласны, першагатунковы.

першаадкрыва́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (кніжн.).

Той, хто першым адкрыў што-н. (землі, краіны, мясцовасці і пад.).

Першаадкрывальнікі калійнай солі ў Беларусі.

|| ж. першаадкрыва́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.