мачы́цца, мачу́ся, мо́чышся, мо́чыцца; незак.
1. Рабіцца мокрым, прамакаць наскрозь.
З-за маленькага шчупачка няварта было м.
2. Выдзяляць мачу.
|| зак. памачы́цца, -мачу́ся, -мо́чышся, -мо́чыцца.
мачы́ць, мачу́, мо́чыш, мо́чыць; мо́чаны; незак.
1. каго-што. Рабіць мокрым, вільготным.
Дождж мочыць збожжа.
2. што. Трымаць што-н. у чым-н. вадкім, прамочваць, насычаць вадкасцю, каб надаць адпаведныя якасці, уласцівасці.
М. лён.
|| зак. замачы́ць, -мачу́, -мо́чыш, -мо́чыць; -мо́чаны і намачы́ць, -мачу́, -мо́чыш, -мо́чыць; -мо́чаны; наз. замо́чванне, -я, н. (да 2 знач.), замо́чка, -і, ДМ -чцы, ж. (да 2 знач.) і мачэ́нне, -я, н. (да 2 знач.).
|| прым. мачы́льны, -ая, -ае.
машбюро́, нескл., н. (гіст.).
Машынапіснае бюро.
машна́, -ы́, мн. -ы́, машо́н, ж.
1. Мяшочак для грошай (уст.).
2. перан. Пра грошы, багацце (разм.).
Тугая м.
машо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
1. Тое, што і машна (уст.).
2. Скурнамышачны мяшочак, у якім знаходзяцца мужчынскія палавыя залозы.
|| прым. машо́начны, -ая, -ае (да 2 знач.).
машта́б, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Адносіны даўжыні лініі на карце, глобусе, чарцяжы і пад. да даўжыні ў натуры.
М. — дваццаць пяць кіламетраў у адным сантыметры.
2. перан. Размах, значэнне.
Шырокі м. будаўнічых работ.
У сусветным маштабе.
|| прым. машта́бны, -ая, -ае.
машта́бнасць, -і, ж.
Вялікі размах, глыбіня ахопу чаго-н.
М. падзей.
машта́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Невялікі моцны конь.