ма́церкі, -рак і мацяркі́, -ро́к (разм.).
Тое, што і маці (у 1 знач.).
мацёры, -ая, -ае.
1. Сталы, поўны сіл (пра жывёлу).
М. воўк.
2. перан. Вопытны; непапраўны, закаранелы.
М. шпіён.
М. бюракрат.
|| наз. мацёрасць, -і, ж.
ма́ці, РДМ ма́ці і ма́церы, В ма́ці і ма́церу, Т ма́ці і ма́церай, мн. ма́ці і ма́церы, Р ма́ці і мацярэ́й, Д ма́ці і мацяра́м, Т ма́ці і мацяра́мі, М ма́ці і мацяра́х, ж.
1. Жанчына ў адносінах да сваіх дзяцей.
Родная м.
М.-адзіночка.
2. Самка ў адносінах да яе дзяцей.
|| прым. мацяры́нскі, -ая, -ае (да 1 знач.) і ма́церын, -а (да 1 знач.; разм.).
Мацярынская любоў.
Мацерына паліто.
мацнава́ты, -ая, -ае (разм.).
Даволі моцны.
М. мароз.
М. чай.
мацне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1. Рабіцца больш моцным, здаровым.
Мышцы мацнеюць.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Узнімацца, дзьмуць больш моцна.
Вецер мацнее.
3. перан. Станавіцца ўстойлівым.
М. духам.
4. Умацоўвацца экана-
мічна, арганізацыйна.
Год ад году мацнее гаспадарка.
5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Набірацца моцы ў працэсе прыгатавання (пра віно, чай і пад.).
Чай мацнее, калі завараны пастаіць.
|| зак. памацне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.
мацу́нак, -нку, м. (разм.).
1. Уласцівасць моцнага; моц, трываласць.
У віне дзесяць градусаў мацунку.
Мароз набірае м.
М. матэрыі.
2. Яда, якой можна падсілкавацца, падмацаваць сілы.
Жытні хлеб — здаровы м.
мацыён, -у, м.
Прагулка з мэтай умацавання здароўя або адпачынку.
Вячэрні м.
|| прым. мацыённы, -ая, -ае.
мацюка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак. (разм.).
Лаяцца матам².
|| наз. мацюка́нне, -я, н.