пературба́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (кніжн.).
Нечаканая перамена ў ходзе чаго-н., якая выклікае беспарадак, замяшанне.
пераўвасо́біцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак.
Прыняць які-н. новы выгляд, вобраз, ператварыцца ў каго-, што-н.
|| незак. пераўвасабля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз. пераўвасабле́нне, -я, н.
Здольнасць артыста да пераўвасаблення.
пераўвасо́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., каго-што.
Увасобіць у новай форме, па-новаму.
|| незак. пераўвасабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. пераўвасабле́нне, -я, н.
пераўзбро́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак., каго-што.
Узброіць па-новаму, нанава.
П. армію.
|| незак. пераўзбро́йваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. пераўзбро́іцца, -о́юся, -о́ішся, -о́іцца; незак. пераўзбро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. пераўзбрае́нне, -я, н.
пераўтвара́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Той, хто пераўтварае, пераўтварыў што-н.
2. Прыстасаванне для пераўтварэння чаго-н.
Электрычны п.
Вымяральны п.
Ультрагукавы п.
|| ж. пераўтвара́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).
пераўтвары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., што.
Змяніць карэнным чынам, перабудаваць.
П. прыроду.
|| незак. пераўтвара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. пераўтварэ́нне, -я, н.
перафарбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся; зак.
1. Пафарбаваць свае валасы ў іншы колер.
2. перан. Крывадушна прыкінуцца прыхільнікам каго-, чаго-н. (разм.).
П. ў добразычліўца.
|| незак. перафарбо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
перафарбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што.
1. Пафарбаваць нанава.
П. валасы.
2. Пафарбаваць усё, многае.
П. вокны і дзверы.
|| незак. перафарбо́ўваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).
|| наз. перафарбо́ўванне, -я, н. (да 1 знач.) і перафарбо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 знач.).
перафразава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.
Змяніць (змяняць) форму падачы чыіх-н. слоў, выслоўяў, фраз і пад.
|| незак. перафразо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. перафразо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
перахава́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.
1. каго-што. Схаваць у іншым месцы.
П. грошы.
2. каго-што. Хаваючы, зберагчы, не даць загінуць.
П. бульбу ў склепе.
3. што. Схаваць, пахаваць усё, многае.
|| незак. перахо́ўваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).