Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пераваро́т, -у, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Рэзкі паварот, карэнныя змены ў развіцці чаго-н.

П. у навуцы.

2. Карэнная змена ў дзяржаўным жыцці.

Дзяржаўны п.

3. Паварот з аднаго боку на другі.

П. цераз крыло (фігура вышэйшага пілатажу). Скачок з пераваротам (у гімнастыцы).

|| прым. пераваро́тны, -ая, -ае (да 3 знач.).

перавары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ва́рыцца; зак.

Ад доўгага варэння стаць не такім, як трэба.

Мяса пераварылася.

|| незак. перава́рвацца, -аецца.

перавары́ць, -вару́, -ва́рыш, -ва́рыць; -ва́раны; зак., што.

1. Зварыць нанава.

П. варэнне.

2. Надта доўга варачы, зрабіць не такім, як трэба.

П. мяса.

3. перан. Асэнсаваць і засвоіць прачытанае.

П. прачытаную кнігу.

|| незак. перава́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перава́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (разм.).

пераве́зці, -вязу́, -вязе́ш, -вязе́; -вязём, -везяце́, -вязу́ць; -вёз, -ве́зла; -вязі; -ве́зены; зак., што.

1. Перамясціць, везучы цераз якую-н. прастору.

П. цераз раку.

2. Везучы, даставіць з аднаго месца ў другое.

П. дзяцей на дачу.

|| незак. пераво́зіць, -во́жу, -во́зіш, -во́зіць.

|| наз. пераво́з, -у, м. і пераво́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

|| прым. пераво́зачны, -ая, -ае і пераво́зны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Перавозачныя сродкі.

Перавозны пункт.

перавелічэ́нне гл. перавялічыць.

пераве́сіцца, -ве́шуся, -ве́сішся, -ве́сіцца; зак.

Звесіцца (у 1 знач.) цераз што-н.

П. цераз плот.

|| незак. пераве́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.

пераве́сіць, -ве́шу, -ве́сіш, -ве́сіць; -ве́шаны; зак.

1. што. Павесіць на другое месца.

П. партрэт.

2. каго-што. Перакінуўшы цераз што-н., павесіць канцамі ўніз.

П. мяшок цераз плячо.

|| незак. пераве́шваць, -аю, -аеш, -ае.

пераве́сці¹, -вяду́, -вядзе́ш, -вядзе́; -вядзём, -ведзяце́, -вяду́ць; -вёў, -вяла́, -ло́; -вядзі; -ве́дзены; зак.

1. каго (што). Ведучы, перамясціць цераз якую-н. прастору.

П. дзяцей цераз вуліцу.

2. каго-што. Перамясціць з аднаго месца на другое, размясціць у іншым месцы.

П. хворага ў другую палату.

П. чыгуначныя саставы на запасныя пуці.

3. каго (што). Назначыць на іншае месца, пасаду і пад.

П. студэнта ў другі інстытут.

П. на другую аплату.

4. што. Перадаць, пераслаць.

П. грошы па пошце.

5. што. Падаць у іншых велічынях, у другіх знаках.

П. аршыны ў метры.

П. долары ў рублі.

6. што. Перанесці, перарысаваць на што-н. (якое-н. адлюстраванне).

П. выкрайку.

Перавесці дух, дыханне

1) глыбока ўздыхнуць, аддыхацца;

2) зрабіць кароткі перапынак, перадышку ў чым-н.

|| незак. пераво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. пераво́д, -у, Мо́дзе, м.; прым. пераво́дны, -ая, -ае (3, 4 і 6 знач.).

Пераводныя экзамены.

П. бланк.

Пераводныя карцінкі.

пераве́сці², -вяду́, -вядзе́ш, -вядзе́; -вядзём, -ведзяце́, -вяду́ць; -вёў, -вяла́, -ло́; -вядзі; -ве́дзены; зак.

1. каго-што. Знішчыць, вывесці.

П. мышэй.

2. што. Зрасходаваць без асаблівай карысці або марна (разм.).

П. грошы.

|| незак. пераво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. пераво́д, -у, Мо́дзе, м. П. грошай.

пераве́сціся¹, -вяду́ся, -вядзе́шся, -вядзе́цца; -вядзёмся, -ведзяце́ся, -вяду́цца; -вёўся, -вяла́ся, -ло́ся; -вядзіся; зак.

Перайсці на новую пасаду, на новае месца працы, вучобы і пад.

П. на завочнае аддзяленне.

|| незак. пераво́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.