Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

во́зка гл. вазіць.

во́знік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто кіруе запрэжанымі коньмі; рамізнік, фурман.

2. Той, хто займаецца возніцтвам.

|| прым. во́зніцкі, -ая, -ае.

во́зніцтва, -а, н.

Промысел па перавозцы коньмі каго-, чаго-н.

Займацца возніцтвам.

|| прым. во́зніцкі, -ая, -ае.

во́зчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто займаецца перавозам грузаў на калёсах; вазак.

2. Тое, што і вознік (у 1 знач.).

|| прым. во́зчыцкі, -ая, -ае.

во́ін, -а, мн. -ы, -аў, м. (высок.).

Той, хто змагаецца з ворагам, ваеннаслужачы, баец.

Воін беларускай арміі.

Адзін у полі не в. (прыказка).

во́інскі, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да ваеннай справы, ваеннай службы.

Воінская павіннасць.

Усеагульны в. абавязак.

2. Уласцівы воіну (высок.).

Воінская доблесць.

во́інства, -а, н., зб. (высок.).

Войска, воіны.

Беларускае в.

вой, выкл.

Выказвае пачуццё болю, страху, трывогі, здзіўлення, захаплення, радасці.

Вой, уцякайма адсюль.

Вой, якая ты шчаслівая.

во́йкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Вымаўляць, выкрыкваць «вой»

|| аднакр. во́йкнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

І в. не паспеў.

|| наз. во́йканне, -я, н.

во́йска, -а, мн. -і, войск і -аў, н.

Узброеныя сілы дзяржавы або частка іх.

Сухапутныя войскі.

|| прым. вайско́вы, -ая, -ае.

Вайсковыя злучэнні.