Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

біятлані́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца біятлонам.

|| ж. біятлані́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. біятлані́сцкі, -ая, -ае.

біятло́н, -а, м.

Від спорту, у якім лыжная гонка спалучаецца са стральбой з вінтоўкі на некалькіх агнявых рубяжах.

|| прым. біятло́нны, -ая, -ае.

біято́кі, -аў, адз. біято́к, -у, м. (спец.).

Электрычныя напружанні ў органах, тканках і асобных клетачных элементах жывых арганізмаў.