Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бязмо́згі, -ая, -ае (разм.).

Дурны, бесталковы.

Б. баран.

бязмо́ўны, -ая, -ае.

1. Пазбаўлены магчымасці гаварыць.

Бязмоўная жывёліна.

2. Маўклівы, баязлівы, які не адважыцца слова сказаць.

Ён стаў пануры і б.

3. перан. Ціхі, напоўнены цішынёй.

Б. лес.

|| наз. бязмо́ўнасць, -і, ж.

бязмэ́тны, -ая, -ае.

Які не мае пэўнай мэты.

Бязмэтнае блуканне.

|| наз. бязмэ́тнасць, -і, ж.

бязно́гі, -ая, -ае.

1. Які не мае нагі або ног.

2. Без ножкі, без ножак (пра мэблю; разм.).

Б. стол.

|| наз. бязно́гасць, -і, ж. (да 1 знач.).

бязра́дасны, -ая, -ае.

Пазбаўлены радасці, невясёлы.

Бязрадаснае жыццё.

|| наз. бязра́даснасць, -і, ж.

бязро́дны, -ая, -ае.

1. Які не мае або не ведае родных.

Бязродная сірата.

2. перан. Які страціў або парваў сувязь са сваім народам, сваёй краінай.

Б. эмігрант.

|| наз. бязро́днасць, -і, ж.

бязро́сны, -ая, -ае.

Без расы.

Бязросная раніца.

бязру́кі, -ая, -ае.

1. Які не мае рукі або рук.

Б. інвалід.

2. перан. Няспрытны ў рабоце, няўмелы (разм.).

|| наз. бязру́касць, -і, ж.

бязры́б’е, -я, н.

Адсутнасць або недахоп рыбы.

На бязрыб’і і рак рыба (прыказка).

бязры́бны, -ая, -ае.

У якім няма рыбы.

Бязрыбнае возера.