Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перасы́льны, -ая, -ае.

Прызначаны для перасылкі, адпраўкі каго-н. з аднаго месца ў другое.

П. пункт.

перасы́паць, -плю, -плеш, -пле; -ы́п; -паны; зак., што.

1. Насыпаць у другое месца.

П. збожжа ў мяшкі.

2. і чаго. Насыпаць звыш меры.

П. цукру ў чай.

3. чым. Насыпаць што-н. паміж чым-н.

П. адзенне нафталінам.

4. Разабраўшы, сабраць нанава, замяніўшы пашкоджаныя часткі.

П. хлеў.

5. перан., чым. Перапоўніць (мову) якімі-н. спецыфічнымі зваротамі, словамі і пад.

П. апавяданне дыялектызмамі.

|| незак. перасыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. перасыпа́нне, -я, н. (да 1, 3, 4 і 5 знач.) і перасы́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 1, 3 і 4 знач.).

перасыха́нне гл. перасохнуць.

перасыха́ць гл. перасохнуць.

перасягну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -сегняце́, -ну́ць; -ні́; зак., што.

Выйсці за якія-н. межы; аказацца большым за што-н. вызначанае.

Слава аб гераічным учынку перасягнула межы краіны.

Ураджай бульбы перасягнуў 200 цэнтнераў з гектара.

|| незак. перасяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

перасяда́ць гл. перасесці.

перасядзе́ць гл. пераседзець.

перасяле́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Чалавек, які перасяліўся ці перасяляецца на новае месца.

|| ж. перасяле́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

перасяле́нчы, -ая, -ае (афіц.).

Які мае адносіны да перасялення людзей на новыя месцы.

П. камітэт.

перасялі́ць, -сялю́, -се́ліш, -се́ліць; -се́лены; зак., каго (што).

Пасяліць у другім месцы.

П. людзей у новы дом.

|| незак. перасяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| звар. перасялі́цца, -сялю́ся, -се́лішся, -се́ліцца; незак. перасяля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. перасяле́нне,-я, н.