Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абры́нуць, -ну, -неш, -не; -ры́нь; -нуты; зак., што.

1. Імкліва абрушыць што-н. на каго-, што-н.

А. на ворага глыбы камення.

2. перан. З вялікай сілай накіраваць што-н. на каго-н.

А. усю злосць на бюракратаў.

|| незак. абрына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

абры́с, -у, мн. -ы, -аў, м.

Лінія, якая абмяжоўвае прадмет адной вонкавай рысай; контурны малюнак.

|| прым. абры́сны, -ая, -ае.

абрысава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -су́ецца; зак.

Стаць бачным, выразным.

Удалечыні абрысаваліся скалы.

|| незак. абрысо́ўвацца, -аецца.

абрысава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак.

1. што. Абвесці рысай, абчарціць.

2. перан., каго-што. Ахарактарызаваць, апісаць.

А. сітуацыю.

|| незак. абрысо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абрысо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. і абрысо́ўванне, -я, н.

абры́ў, -ры́ву, мн.ы́вы, -ры́ваў, м.

1. гл. абарваць¹, абарвацца.

2. Месца, дзе што-н. абарвана.

А. лініі.

3. Круты схіл, адкос берага ракі.

Скочыць з абрыву.

абрэвізава́ць гл. рэвізаваць.

абрэвіяту́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж. (кніжн.).

Складанаскарочанае слова, утворанае шляхам скарачэння матывуючай адзінкі, напр.:

БДУ, ЦЭЦ, філфак.

|| прым. абрэвіяту́рны, -ая, -ае.

абрэ́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Абрэзаны край, беражок.

Кніга з зялёным абрэзам.

2. Вінтоўка з укарочаным канцом ствала.

Страляць з абрэза.

У абрэз (разм.) — без лішку, якраз столькі, колькі можа спатрэбіцца.

Грошай у а.

абрэ́зак, -зка, мн. -зкі, -зкаў, м.

Астатак ад рэзкі чаго-н.

Абрэзкі скуры.

Абрэзкі дошак.

|| прым. абрэ́зкавы, -ая, -ае.

абрэ́зацца, -рэ́жуся, -рэ́жашся, -рэ́жацца; -рэ́жся; зак.

Параніць сябе чым-н. вострым; парэзацца.

А. асколкам шкла.

|| незак. абрэ́звацца, -аюся, -аешся, -аецца і абраза́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.