перастая́ць, -таю́, -таі́ш, -таі́ць; -таі́м, -таіце́, -тая́ць; -то́й; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прастаяць больш, чым трэба, сапсавацца, змяніцца якасна ад доўгага стаяння.
Жыта перастаяла.
2. што. Перачакаць што-н. стоячы.
П. дождж пад страхой.
|| незак. перасто́йваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. перасто́й, -ю, м. (спец.; да 1 знач.).
перастраля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.
1. каго (што). Застрэліць усіх, многіх.
П. ваўкоў.
2. што. Расходаваць стральбою ўсё, многае.
П. патроны.
|| незак. перастрэ́льваць, -аю, -аеш, -ае.
перастрахава́цца, -раху́юся, -раху́ешся, -раху́ецца; -раху́йся; зак.
1. Застрахавацца зноў.
2. перан. Засцерагчы сябе ад магчымай адказнасці за што-н.
|| незак. перастрахо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. перастрахо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
|| прым. перастрахо́вачны, -ая, -ае.
перастрахава́ць, -раху́ю, -раху́еш, -раху́е; -раху́й; -рахава́ны; зак., каго-што.
Застрахаваць зноў.
П. сваю маёмасць.
|| незак. перастрахо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. перастрахо́ўванне, -я, н. і перастрахо́ўка, -і, ж.
|| прым. перастрахо́вачны, -ая, -ае.
перастрахо́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (неадабр.).
Чалавек, які перастрахоўваецца, агароджвае сябе ад магчымых непрыемнасцей.
|| ж. перастрахо́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
перастро́іцца¹, -о́юся, -о́ішся, -о́іцца; зак.
Пераключыцца на новую радыёхвалю.
Радыст хутка перастроіўся на новую хвалю.
|| незак. перастро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. перастро́йка, -і, ДМ -ро́йцы, ж.
перастро́іцца², -о́юся, -о́ішся, -о́іцца; зак.
1. Размясціцца па-іншаму, змяніўшы свой строй (у 1 знач.).
Калона хутка перастроілася.
2. Змяніць сваё жыццё, працу і пад.
П. на новы лад (перан.).
|| незак. перастро́йвацца, -аецца.
|| наз. перастрае́нне, -я, н. (да 1 знач.).
П. на маршы.
перастро́іць¹, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак.
Настроіць (у 1—3 знач.) інакш, нанава.
П. балалайку.
П. радыёпрыёмнік.
|| незак. перастро́йваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. перастро́йка, -і, ДМ -йцы, ж.
перастро́іць², -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак., каго-што.
Нанава размясціць у страі, змяніць строй чаго-н.
П. баявыя парадкі пяхоты.
|| незак. перастро́йваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. перастрае́нне, -я, н.
перастрэ́львацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.
Абстрэльваць адзін аднаго.
|| наз. перастрэ́лка, -і, ДМ -лцы, ж.