Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перасячэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Месца, дзе перасякаецца што-н.

Пункт перасячэння прамых ліній.

ператамі́цца, -тамлю́ся, -то́мішся, -то́міцца; зак.

Вельмі ўтаміцца.

|| незак. ператамля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. ператамле́нне, -я, н.

ператамі́ць, -тамлю́, -то́міш, -то́міць; -то́млены; зак., каго-што.

Вельмі ўтаміць.

П. каня.

|| незак. ператамля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

ператапі́ць¹, -таплю́, -то́піш, -то́піць; -то́плены; зак., што.

1. Апрацаваць тапленнем.

П. сала.

2. Празмерна адтапіць моцным награваннем (пра кіслае малако).

|| незак. перато́пліваць, -аю, -аеш, -ае і ператапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. перато́пліванне, -я, н. і перато́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (разм.).

ператапі́ць², -таплю́, -то́піш, -то́піць; -то́плены; зак., каго-што.

Утапіць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. кацянят.

ператасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак.

1. што. Тасуючы, перамяшаць або стасаваць яшчэ раз.

П. карты.

2. перан., каго-што. Перамяшаць, размясціць іначай (разм.).

П. паперы на стале.

|| незак. ператасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ператасо́ўванне, -я, н. і ператасо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

ператвара́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Тое, што і пераўтваральнік. 2. У некаторых складаных назвах — прыбор для ператварэння электрычнай энергіі.

П. току.

ператвары́цца, -вару́ся, -во́рышся, -во́рыцца; зак.

1. Перайсці ў другі стан, набыць іншы выгляд, стаць чым-н. іншым.

Возера зарасло і ператварылася ў балота.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ажыццявіцца, набыць значэнне рэчаіснасці (высок.).

Планы ператварыліся ў рэальнасць.

3. у каго-што. У казках, паданнях і пад.: змяніць свой выгляд, перавярнуцца ў каго-, што-н. пры дапамозе чараў.

|| незак. ператвара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. ператварэ́нне,-я, н.

ператвары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак.

1. каго-што ў каго-што. Перавесці ў другі стан, надаць іншы выгляд, змяніць якім-н. чынам.

П. ваду ў пару.

П. справу ў забаўку.

2. што ў што. Ажыццявіць на справе, увасобіць у чым-н. пэўным, канкрэтным.

П. мары ў жыццё.

3. каго-што ў каго-што. У казках, паданнях і пад.: перавярнуць у каго-, што-н. пры дапамозе чараў.

Чараўніца ператварыла чалавека ў дрэва.

|| незак. ператвара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. ператварэ́нне, -я, н.

перато́пка гл. ператапіць¹.