Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

улама́ць, уламлю́, уло́міш, уло́міць; улама́ў, -ма́ла; уламі́; улама́ны; зак. (разм.).

1. што. Праламаць, зрабіць пралом.

У. страху.

2. што і чаго. Ломячы, аддзяліць, адламаць.

У. хлеба.

3. перан., каго (што). Пераканаць, угаварыць з цяжкасцю.

Ледзь уламалі ўпартага.

|| незак. уло́мліваць, -аю, -аеш, -ае і уло́мваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. уло́мліванне, -я, н. і уло́мванне, -я, н.

ула́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

У арміі царскай Расіі і некаторых замежных арміях: ваенны з часцей лёгкай кавалерыі (першапачаткова — узброеных пікамі).

Эскадрон уланаў.

|| прым. ула́нскі, -ая, -ае.

уласка́віць, -ка́ўлю, -ка́віш, -ка́віць; зак., каго (што).

Зрабіць ласкавым, лагодным.

|| незак. уласкаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. уласкаўле́нне, -я, н.

ула́сна.

1. пабочн. сл., са словам «кажучы» або без яго. Па сутнасці, на самай справе.

Я, у. кажучы, не чакаў такога.

2. часц. Ва ўласным разуменні слова.

За тэкстам літаратурнага сцэнарыя пачалася ў. рэжысёрская работа.

уласнару́чны, -ая, -ае.

Напісаны ўласнай рукой.

У. подпіс.

ула́снасць, -і, ж.

1. Маёмасць, якая належыць каму-н.

Дзяржаўная ў.

2. Прыналежнасць каго-, чаго-н. каму-, чаму-н. з правам распараджэння.

Прыватная ў. на зямлю.

Набыць што-н. ва ў.

Права ўласнасці.

ула́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Уладальнік якой-н. маёмасці.

Дробны зямельны ў.

2. Той, хто імкнецца больш мець, хто ахоплены ўласніцкімі інтарэсамі.

|| ж. ула́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

ула́сніцкі, -ая, -ае.

Уласцівы ўладальніку прыватнай уласнасці, звязаны з імкненнем да нажывы, абагачэння.

Уласніцкія схільнасці.

ула́сны, -ая, -ае.

1. Які належыць каму-, чаму-н. як уласнасць.

Уласная машына.

2. Свой, асабісты.

Зрабіць што-н. уласнымі рукамі.

На ўласныя вочы ўбачыць.

Па ўласнай волі.

3. Які знаходзіцца ў непасрэдным распараджэнні, падпарадкаванні каго-, чаго-н.

У. карэспандэнт.

Уласная канцылярыя.

4. Літаральны, сапраўдны.

Ва ўласным сэнсе слова.

5. Уласцівы толькі каму-, чаму-н., без пабочных дабавак (спец.).

Уласная вага цела.

Уласнае імя — у граматыцы: назоўнік, які з’яўляецца асабовай індывідуальнай назвай каго-, чаго-н.; проціл. агульнае імя.

Полацк — уласнае імя горада.

уласці́васць, -і, мн. -і, -ей, ж.

Характэрная асаблівасць, рыса, прымета каго-, чаго-н.

Валодаць якімі-н. уласцівасцямі.

У. спадчыннасці арганізма.