ула́сны, -ая, -ае.

1. Які належыць каму-, чаму-н. як уласнасць.

Уласная машына.

2. Свой, асабісты.

Зрабіць што-н. уласнымі рукамі.

На ўласныя вочы ўбачыць.

Па ўласнай волі.

3. Які знаходзіцца ў непасрэдным распараджэнні, падпарадкаванні каго-, чаго-н.

У. карэспандэнт.

Уласная канцылярыя.

4. Літаральны, сапраўдны.

Ва ўласным сэнсе слова.

5. Уласцівы толькі каму-, чаму-н., без пабочных дабавак (спец.).

Уласная вага цела.

Уласнае імя — у граматыцы: назоўнік, які з’яўляецца асабовай індывідуальнай назвай каго-, чаго-н.; проціл. агульнае імя.

Полацк — уласнае імя горада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)