Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перасо́вачны, -ая, -ае.

1. Прыстасаваны для зручнага перасоўвання, перамяшчэння.

П. столік.

2. Які дзейнічае, функцыянуе не на адным месцы, які перамяшчаецца.

Перасовачная выстаўка.

Перасовачная майстэрня.

перасо́л гл. перасаліць.

перасо́льванне гл. перасаліць.

перасо́льваць гл. перасаліць.

перасо́рціца, ы, ж. (спец.).

Перавод тавараў з аднаго сорту ў другі.

перасо́ўванне гл. перасунуць.

перасо́ўвацца гл. перасунуцца.

перасо́ўваць гл. перасунуць.

перасо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (разм.).

1. гл. перасунуць.

2. мн. -і, -со́вак. Перасовачная культурна-асветная ўстанова.

Бібліятэка-п.

перасо́ўны, -ая, -ае.

Тое, што і перасовачны.