Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перасцерагчы́, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; -цяро́г, -церагла́, -ло́; -церажы́; -цярэ́жаны; зак., каго (што).

Даць параду асцерагацца чаго-н., папярэдзіць.

П. аб небяспецы.

|| незак. перасцерага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

перасцеражэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Тое, што і перасцярога.

перасціла́нне і перасці́лка гл. пераслаць².

перасціла́ць гл. пераслаць².

перасці́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -ціх, -хла; зак.

1. Змоўкнуць, уціхнуць часова (пра гукі).

2. Паступова аціхаючы, перастаць, сціхнуць.

Вецер перасціх.

|| незак. перасціха́ць, -а́е.

перасцяро́га, -і, ДМо́зе, мн. -і, -ро́г, ж.

Тое, што перасцерагае ад чаго-н.

Меры перасцярогі.

перасыла́нне і перасы́лка гл. пераслаць¹.

перасыла́ць гл. пераслаць¹.

перасы́лачны гл. пераслаць¹.

перасы́льны, -ая, -ае.

Прызначаны для перасылкі, адпраўкі каго-н. з аднаго месца ў другое.

П. пункт.