пераса́дка, -і, ДМ -дцы, ж.
1. гл. перасадзіць.
2. мн. -і, -дак. Пераход для прадаўжэння язды з аднаго транспартнага сродку на другі.
Ехаць з дзвюма перасадкамі.
|| прым. пераса́дачны, -ая, -ае (да 2 знач.).
перасаладзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; -ло́джаны; зак., што.
Зрабіць вельмі салодкім.
П. чай.
|| незак. перасало́джваць, -аю, -аеш, -ае.
перасалі́ць, -салю́, -со́ліш, -со́ліць; -со́лены; зак.
1. што. Пакласці вельмі многа солі ў што-н.
П. суп.
2. перан. Перайсці мяжу, меру дазволенага ў чым-н. (разм.).
П. у жартах.
|| незак. перасо́льваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. перасо́льванне, -я, н. (да 1 знач.) і перасо́л, -у, м. (да 1 знач.).
Недасол на стале, а перасол на спіне (прымаўка).
перасартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што.
1. Рассартаваць нанава, іначай.
П. яблыкі.
2. Рассартаваць усё, многае.
П. усё насенне.
|| незак. перасарто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. перасарто́ўванне, -я, н.
перасвары́цца, -вару́ся, -ва́рышся, -ва́рыцца; зак.
Пасварыцца паміж сабою або з усімі, многімі.
Суседзі перасварыліся.
перасвары́ць, -вару́, -ва́рыш, -ва́рыць; -ва́раны; зак., каго (што).
Пасварыць многіх, каго-н. з кім-н.
П. даўніх сяброў.
перасе́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць і перасядзе́ць, -джу́, -дзі́ш, -дзі́ць; -сядзі́м, -седзяце́, -сядзя́ць; зак.
1. Прасядзець дзе-н. больш, чым трэба.
Пераседзеў на тыдзень даўжэй у камандзіроўцы.
2. Сапсавацца ад доўгага сядзення (пра хлеб у печы).
Хлеб пераседзеў і адпёкся.
3. каго (што). Прасядзець даўжэй за каго-н.
Перасядзеў усіх у бібліятэцы.
4. што. Прабыць дзе-н. некаторы час.
П. дождж у хаце.
5. Адседзець да здранцвення.
П. нагу.
|| незак. перасе́джваць, -аю, -аеш, -ае.
перасе́сці, -ся́ду, -ся́дзеш, -ся́дзе; -се́ў, -се́ла; -ся́дзь; зак.
1. Устаўшы з аднаго месца, сесці на другое.
П. на канапу.
2. Зрабіць перасадку (у 2 знач.).
П. на цеплаход.
3. Засесці (у горле і пад.).
Бульба перасела ў горле.
|| незак. пераса́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.) і перасяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 3 знач.).
перасе́чаны, -ая, -ае.
Няроўны, з узгоркамі і ярамі.
Перасечаная мясцовасць.
|| наз. перасе́чанасць, -і, ж.