матадо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Удзельнік бою быкоў, які наносіць смяротны ўдар быку.
мата́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
Прыстасаванне для змотвання чаго-н.
мата́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто займаецца матаннем (нітак, пражы і пад.).
|| ж. мата́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
|| прым. мата́льшчыцкі, -ая, -ае.
матарызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.
Аснасціць (аснашчаць) маторамі, аўтатранспартам.
М. армію.
|| наз. матарыза́цыя, -і, ж.
матары́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Рабочы, які абслугоўвае маторы.
|| ж. матары́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. матары́сцкі, -ая, -ае.
мата́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Рухацца з аднаго боку ў другі, знаходзячыся ў вісячым становішчы.
Вяроўка матаецца.
2. Праводзіць час у раз’ездах, клапоцячыся аб чым-н. (разм.).
М. па раёне.
матацы́кл, -а, мн. -ы, -аў, м.
Двухколая машына з рухавіком унутранага згарання.
М. з каляскай.
|| прым. матацыкле́тны, -ая, -ае.
М. завод.
матацыклі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Яздок на матацыкле.
|| ж. матацыклі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. матацыклі́сцкі, -ая, -ае.
мата́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак.
1. што. Віць, навіваць, накручваць.
М. ніткі.
2. чым. Рухаць з боку ў бок, махаць чым-н.
М. галавой.
3. Хутка ісці, бегчы куды-н.; уцякаць, паспешна выбірацца адкуль-н. (разм., груб.).
Матай адсюль!
|| зак. намата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 1 знач.); наз. намо́тка, -і, ДМ -тцы, ж. (да 1 знач.).
|| аднакр. матну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 2 знач.).
|| наз. мата́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
|| прым. мата́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).
мата́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што (разм.).
Неэканомна, неразумна траціць грошы, маёмасць.
|| зак. прамата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і размата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.
|| наз. мата́нне, -я, н.