Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рэ́гбі, нескл., н.

Спартыўная камандная гульня, якая заключаецца ў тым, што ігракі стараюцца закінуць вялікі авальны мяч у вароты саперніка або ўбегчы туды з мячом, а таксама адпаведны від спорту.

|| прым. рэгбі́йны, -ая, -ае.

рэгбі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца рэгбі.

рэгенера́цыя, -і, ж. (спец.).

1. Ператварэнне шляхам пэўных аперацый адпрацаваных прадуктаў у зыходныя прадукты для паўторнага іх выкарыстання.

Р. адпрацаваных масел.

2. Награванне газу і паветра, што паступаюць у печ, адпрацаванымі прадуктамі гарэння.

3. Аднаўленне арганізмам страчаных або пашкоджаных органаў, тканак, клетак, а таксама аднаўленне цэлага арганізма з яго часткі.

Р. хваста яшчаркі.

|| прым. рэгенерацы́йны, -ая, -ае і рэгенераты́ўны, -ая, -ае.

рэ́гент, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Часовы правіцель манархічнай дзяржавы.

2. Дырыжор хору, пераважна царкоўнага.

|| ж. рэ́гентка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (разм.).

|| прым. рэ́генцкі, -ая, -ае.

рэгіён, -у, мн. -ы, -аў, м.

Вялікая вобласць, група суседніх краін або тэрыторыі, раёны, аб’яднаныя па якіх-н. агульных прыметах.

Геаграфічны р.

Эканамічны р.

|| прым. рэгіяна́льны, -ая, -ае.

Рэгіянальнае пагадненне.

рэгі́стр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Спіс, пералік чаго-н., кніга для запісаў.

2. Ступень вышыні голасу, музычнага інструмента.

Бас — голас нізкага рэгістра.

3. У некаторых музычных інструментах: група труб або група язычковых аднолькавага тэмбру.

4. Род рэгулятара, размеркавальніка ў машынах і прыборах.

Р. каманд у ЭВМ.

5. Рад клавішаў у пішучай машынцы, у лічыльных і іншых машынах.

Верхні, ніжні р.

6. Назва дзяржаўнага органа, які ажыццяўляе нагляд над будаўніцтвам і эксплуатацыяй суднаў.

Рачны р.

Марскі р.

|| прым. рэгі́стравы, -ая, -ае (да 1—5 знач.).

рэгістрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., каго-што.

Запісваць, адзначаць з мэтай уліку, сістэматызацыі, надання законнай сілы чаму-н.

Р. паступаючую дакументацыю.

Р. змены надвор’я.

Р. шлюб.

|| зак. зарэгістрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| звар. рэгістрава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак. зарэгістрава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся.

|| наз. рэгістра́цыя, -і, ж. і рэгістрава́нне, -я, н.

|| прым. рэгістрацы́йны, -ая, -ае.

рэгістра́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Службовая асоба, якая праводзіць рэгістрацыю каго-, чаго-н.

Р. карэспандэнцыі.

|| ж. рэгістра́тарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.). і прым. рэгістра́тарскі, -ая, -ае.

рэгістрату́ра, -ы, ж.

Аддзел ва ўстанове, які займаецца рэгістрацыяй каго-, чаго-н.

рэгіяна́льны, -ая, -ае.

1. гл. рэгіён.

2. Мясцовы, які мае адносіны да якой-н. вобласці, рэгіёна.

Рэгіянальныя асаблівасці.

Рэгіянальныя цэны.