Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нядо́шлы, -ая, -ае (разм.).

Слабы, худы.

Н. конь.

няду́жаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Недамагаць, хварэць.

няду́жы, -ая, -ае.

Слабы фізічна; хваравіты.

Н. дзядок.

|| наз. няду́жасць, -і, ж.

няду́жыцца, -жыцца; безас., незак.

Нездаровіцца.

Апошнія гады старому нядужылася.

няёмка, безас., у знач. вык.

1. Пра адчуванне нязручнасці, невыгоды, выкліканых чым-н.

Было н. сядзець.

2. Пра пачуццё збянтэжанасці, сораму, якое перажывае хто-н.

Ёй стала н. ад такіх слоў.

няёмкі, -ая, -ае.

1. Такі, у якім нязручна быць, знаходзіцца.

Няёмкая поза.

2. Непрыемны, цяжкі.

Трапіць у няёмкае становішча.

3. Не зусім прыстойны, недазволены этыкай; недарэчны.

Няёмка (прысл.) умешвацца ў размову бацькоў.

|| наз. няёмкасць, -і, ж.

нязбы́тны, -ая, -ае.

1. Такі, што не можа збыцца; нездзяйсняльны.

Нязбытныя планы.

2. Такі, якога нельга або цяжка пазбыцца.

Н. сум.

Нязбытная туга.

|| наз. нязбы́тнасць, -і, ж.

нязва́ны, -ая, -ае.

Які з’явіўся куды-н. без запрашэння.

Н. госць.

нязве́даны, -ая, -ае.

Які не даследавалі, не вывучылі раней; зусім незнаёмы.

Н. край.

Нязведанае пачуццё.

|| наз. нязве́данасць, -і, ж.

нязвы́клы, -ая, -ае.

Тое, што і нязвычны.

|| наз. нязвы́класць, -і, ж.