Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

куры́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж.

Пакой для курэння.

куры́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., каго-што. (кніжн.) Ажыццяўляць нагляд і дапамогу.

К. працу.

К. студэнтаў.

ку́рыца, -ы, мн. ку́ры і (з ліч. 2, 3, 4) ку́рыцы, -рэ́й, ж.

1. Свойская птушка, якую разводзяць для атрымання яек і мяса.

2. Самка птушак атрада курыных.

К. з куранятамі.

3. Мяса курыцы; кураціна.

Класціся спаць з курамі — вельмі рана.

Курам на смех — пра што-н. вельмі недарэчнае.

Куры засмяюць каго — пра таго, хто робіць што-н. недарэчнае.

Куры не клююць — вельмі многа (звычайна пра грошы).

Мокрая курыца — пра растрывожанага, спалоханага або бязвольнага, бесхарактарнага чалавека.

|| памянш. ку́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. куры́ны, -ая, -ае.

Курыная слепата

1) тое, што і кураслеп;

2) хвароба вачэй, калі чалавек не бачыць пры слабым святле, асабліва ў прыцемку.

куры́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., ку́рыцца; незак.

1. Слаба гарэць, тлець, вылучаючы многа дыму.

На вогнішчы курыліся галавешкі.

Папяроса не курыцца.

2. чым і без дап. Вылучаць выпарэнні, лёгкі туман, пару.

Ад летняга дажджу лес курыўся парай.

3. Паднімацца ўверх, кружыцца (пра дым, туман, пыл і пад.).

За машынай курыўся пыл.

куры́ць, куру́, ку́рыш, ку́рыць; ку́раны; незак.

1. што і без дап. Удыхаць і выдыхаць дым якога-н. рэчыва, пераважна тытуню.

К. цыгарэту.

2. што і чым. Спальваць пахучыя рэчывы для атрымання пахучага дыму.

К. ладанам.

|| аднакр. курну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты (да 1 знач.).

|| наз. курэ́нне, -я, н.

|| прым. куры́льны, -ая, -ае.

Курыльная табака.

К. пакой.

ку́рыя, -і, ж.

1. Аб’яднанне некалькіх патрыцыянскіх родаў у Старажытным Рыме (гіст.).

2. Разрад выбаршчыкаў, падзеленых па нацыянальнай, маёмаснай і іншых адзнаках.

Дваранская к.

Папская (Рымская) курыя — вярхоўны орган, цераз які Папа Рымскі ажыццяўляе кіраўніцтва каталіцкай царквой.

|| прым. курыя́льны, -ая, -ае.

курэ́нь, кураня́, мн. курані́, куранёў, м.

1. У некаторых мясцовасцях Беларусі: будан (разм.).

2. Жылая хата ў некаторых месцах Украіны і Прыдоння.

3. Асобная частка Запарожскага войска, а таксама яе стан (гіст.).

|| прым. куранны́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).

К. атаман.

Выбіраць кураннога (наз.).

курэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́ць; незак.

Тое, што і курыцца (у 1—3 знач.).