ку́рыца, -ы, мн. ку́ры і (з ліч. 2, 3, 4) ку́рыцы, -рэ́й, ж.

1. Свойская птушка, якую разводзяць для атрымання яек і мяса.

2. Самка птушак атрада курыных. К. з куранятамі.

3. Мяса курыцы; кураціна.

Класціся спаць з курамі — вельмі рана.

Курам на смех — пра што-н. вельмі недарэчнае.

Куры засмяюць каго — пра таго, хто робіць што-н. недарэчнае.

Куры не клююць — вельмі многа (звычайна пра грошы).

Мокрая курыца — пра растрывожанага, спалоханага або бязвольнага, бесхарактарнага чалавека.

|| памянш. ку́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. куры́ны, -ая, -ае.

Курыная слепата

1) тое, што і кураслеп;

2) хвароба вачэй, калі чалавек не бачыць пры слабым святле, асабліва ў прыцемку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)