Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

во́дпаведзь, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Рэзкі адказ на беспадстаўнае абвінавачванне.

Суровая в.

во́дпуск, -у, мн. -і, -аў, м.

1. гл. адпусціць.

2. Часовае вызваленне ад працы для адпачынку, лячэння і пад.

Узяць чарговы в.

Знаходзіцца ў водпуску.

Дэкрэтны в.

во́друб, -а, мн. адрубы́, адрубо́ў, м.

Участак зямлі, які атрымліваў селянін (у 1906—1916 гг.) у асабістую ўласнасць пры выхадзе з абшчыны.

|| прым. адрубны́, -а́я, -о́е.

Адрубная гаспадарка.

во́дсвет, -у, М -свеце, мн. -ы, -аў, м.

Адбітак святла, водбліск.

В. месяца.

во́дступ, -у, мн. -ы, -аў, м.

Свабоднае месца, якое пакідаецца перад пачаткам радка напісанага або надрукаванага тэксту.

В. у пачатку радка.

военача́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Вайсковы або флоцкі начальнік, камандзір (звычайна вышэйшы).

Вопытны в.

во́жаг, -а, мн. ажагі́, ажаго́ў, м.

Дзяржальна вілак, качаргі.

|| прым. ажаго́вы, -ая, -ае.

во́жык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Невялікі звярок з доўгімі вострымі іголкамі на спіне і баках.

2. Мужчынская прычоска ў выглядзе коратка абстрыжаных стаячых валасоў.

Стрыгчыся пад вожыка.

|| прым. во́жыкавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

воз, -а, мн. вазы́, вазо́ў, м.

1. Сродак гужавога транспарту, прызначаны для язды і перавозкі грузаў; калёсы.

Класці сена на в.

2. Нагружаныя паклажай калёсы, сані і пад., а таксама колькасць таго, што можа змясціцца на павозцы.

Везці в. сена.

В. дроў.

Што з воза ўпала, тое прапала (прыказка). Цэлы в. навін (перан.: вельмі многа). Вазамі вазіць (надта многа). Цягнуць в. (перан.: выконваць усю асноўную работу).

|| прым. вазавы́, -а́я, -о́е.

во́зера, -а, мн. азёры і (з ліч. 2, 3, 4) во́зеры, азёр і -аў, н.

Замкнуты ў берагах вялікі натуральны вадаём.

Лясное в.

|| памянш. азярцо́, -а́, мн. азе́рцы і (з ліч. 2, 3, 4) азярцы́, азе́рцаў, н. і азярко́, -а́, мн. азяркі́, азярко́ў, н.

|| прым. азёрны, -ая, -ае.

Полаччына — а. край.