Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бясфо́рменны, -ая, -ае.

Які не мае выразна акрэсленай формы.

Бясформенная маса.

|| наз. бясфо́рменнасць, -і, ж.

бясхі́бны, -ая, -ае.

Які не мае хібаў, недахопаў; беспамылковы.

Б. разлік.

|| наз. бясхі́бнасць, -і, ж.

бясхле́біца, -ы, ж. (разм.).

Адсутнасць або недахоп хлеба.

Перажылі бясхлебіцу.

бясхле́бны, -ая, -ае.

Звязаны з адсутнасцю хлеба.

Б. год.

бясхма́рны, -ая, -ае.

1. Без хмар, ясны.

Бясхмарнае неба.

2. перан. Нічым не азмрочаны, шчаслівы.

Бясхмарнае жыццё.

|| наз. бясхма́рнасць, -і, ж.

бясце́невы, -ая, -ае.

Які не ўтварае ценю.

Бясценевая лямпа.

бясцэ́нак, -нку, м.

У выразе: за бясцэнак (разм.) — вельмі танна.

Купіць за б.

бясцэ́нны, -ая, -ае.

1. Вельмі каштоўны, дарагі.

Б. скарб.

2. перан. Дарагі, любы.

Б. друг.

|| наз. бясцэ́ннасць, -і, ж.

бясчы́нства, -а, мн. -ы, -аў, н.

Грубае парушэнне грамадскага парадку, скандальныя паводзіны.

Тварыць бясчынствы.

бясчы́нстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак.

Сваволіць, буяніць, парушаць парадак.