Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

безразва́жны, -ая, -ае.

Такі, паводзіны якога не кантралююцца розумам, развагай.

Б. ўчынак.

|| наз. безразва́жнасць, -і, ж.

безразме́рны, -ая, -ае.

Які набывае патрэбны размер пры надзяванні, эластычны (звычайна пра шкарпэткі, панчохі і пад.).

Безразмерныя калготкі.

безрука́ўка, -і, ДМа́ўцы, мн. -і, -ка́вак, ж.

Куртка або кофта без рукавоў.

Цёплая б.

безудзе́льны, -ая, -ае.

Які не прымае ніякага ўдзелу ў чым-н.; абыякавы да ўсяго.

Безудзельныя адносіны да чаго-н.

|| наз. безудзе́льнасць, -і, ж.

безула́ддзе, -я, н.

Адсутнасць дзяржаўнай або мясцовай улады.

Перыяд безуладдзя.

безула́дны, -ая, -ае.

Які не мае ўлады або страціў яе.

Б. кіраўнік.

безумо́ўны, -ая, -ае.

1. Не абмежаваны ўмовамі; безагаворачны.

Безумоўнае падпарадкаванне.

2. Бясспрэчны, несумненны.

Безумоўная перамога.

|| наз. безумо́ўнасць, -і, ж.

безупы́нны, -ая, -ае.

Пастаянны, бесперапынны.

Б. шум.

|| наз. безупы́ннасць, -і, ж.

безыдэ́йны, -ая, -ае.

Пазбаўлены ідэйнасці, беспрынцыповы.

Б. кінафільм.

|| наз. безыдэ́йнасць, -і, ж.

безыме́нны, -ая, -ае.

Які не мае імя, назвы або яны невядомыя.

Б. персанаж.

Безыменная даліна.

|| прым. безыме́ннасць, -і, ж.