Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бедава́ць, бяду́ю, бяду́еш, бяду́е; бяду́й; незак.

1. Цярпець душэўныя пакуты; выказваць перажыванні; клапаціцца аб кім-, чым-н.

Б. аб дзіцяці.

2. Жыць у нястачы; гараваць.

|| наз. бедава́нне, -я, н.

бедната́, -ы́, ДМ -наце́, ж.

1. Адсутнасць або недахоп сродкаў для існавання.

Б. не загана.

2. зб. Бедныя людзі, беднякі.

Вясковая б.

бе́дны, -ая, -ае.

1. Які не мае дастаткова матэрыяльных сродкаў; небагаты, незаможны.

Б. чалавек.

2. Аднастайны, мізэрны; які мае недахоп у чым-н.

Бедная расліннасць.

Б. слоўнікавы запас.

3. Нешчаслівы, які выклікае спачуванне да сябе.

Беднае дзіця.

4. Танны, просты.

Б. гардэроб.

Бедная вопратка.

|| наз. бе́днасць, -і, ж. (да 1, 2 і 4 знач.).

бе́дства, -а, мн. -ы, -аў, н.

Вялікае няшчасце з цяжкімі вынікамі.

Стыхійнае б.

бедуі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прадстаўнік качавых і паўкачавых арабаў-жывёлаводаў.

|| ж. бедуі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. бедуі́нскі, -ая, -ае.