Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бела... і бела-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. белы (у 1, 3 і 4 знач.), напр.: белагаловы, белавусы, беламармуровы, беласнежны, бела-блакітны, бела-зялёна-чырвоны, белагвардзеец, белаэмігрант.

белабаро́ды, -ая, -ае.

З белай барадой.

Б. дзед.

белабіле́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які мае белы білет, які вызвалены ад вайсковай службы па стане здароўя.

белабо́кі, -ая, -ае.

З белымі бакамі.

Белабокая сарока.

белабры́сы, -ая, -ае (разм.).

З вельмі светлымі бровамі, валасамі, вейкамі.

Б. хлопец.

|| наз. белабры́сасць, -і, ж.

белавы́, -а́я, -о́е.

Перапісаны начыста.

Б. экзэмпляр рукапісу.

белагало́вы, -ая, -ае.

Які мае светлыя або сівыя валасы.

белагвардзе́ец, -дзе́йца, мн. -дзе́йцы, -дзе́йцаў, м.

У гады Грамадзянскай вайны: член белай гвардыі — рускіх ваенных фарміраванняў, што змагаліся супраць савецкай улады.

|| прым. белагвардзе́йскі, -ая, -ае.

белагру́ды, -ая, -ае.

У якога белыя грудзі.

Белагрудыя ластаўкі.

белагры́вы, -ая, -ае.

З белай грывай.

Белагрывыя коні.