перасо́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -со́х, -хла; зак.
1. Стаць сушэйшым, чым трэба, або зусім сухім.
Сена перасохла.
Губы перасохлі.
У горле перасохла (безас.).
2. Стаць бязводным, зусім абмялець.
Калодзеж перасох.
|| незак. перасыха́ць, -а́е; наз. перасыха́нне, -я, н.
пераспа́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -пі́; зак.
1. што і бездап. Перабыць які-н. час у стане сну; пераначаваць, правесці ноч дзе-н.
П. у суседзяў.
Пераспім, а раніцай — у дарогу.
2. Праспаць больш, чым трэба (разм.).
3. каго. Праспаць даўжэй за каго-н.
П. усіх.
пераспе́лы, -ая, -ае.
Вельмі спелы.
Пераспелыя ягады.
Пераспелая дзеўка (якая старэе; разм., іран.).
|| наз. пераспе́ласць, -і, ж.
пераспе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаўшы вельмі спелым, пачаць псавацца.
Агрэст пераспеў.
2. перан. Выйсці з узросту, уласцівага якому-н. становішчу; пастарэць (разм., іран.).
Нявеста пераспела.
|| незак. пераспява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
пераспялі́ць, -пялю́, -пе́ліш, -пе́ліць; -пе́лены; зак., што.
Даць магчымасць стаць вельмі спелым.
П. памідоры.
|| незак. пераспе́льваць, -аю, -аеш, -ае.
пераста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак.
1. каго-што. Паставіць на другое месца.
П. лямпу на другі стол.
П. словы ў сказе.
2. што. Зрабіць нанава (хату, печ і пад.), перарабіць.
|| незак. перастаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. перастано́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
пераста́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м. (разм.).
Той, хто выйшаў з якога-н. узросту, стаў старым для чаго-н.
Ён яшчэ не п.
перастара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
Паказаць празмерную стараннасць у чым-н., залішне пастарацца.
перастая́лы, -ая, -ае.
Які сапсаваўся, якасна змяніўся ад доўгага стаяння.
Перастаялая трава.
перастая́ць, -таю́, -таі́ш, -таі́ць; -таі́м, -таіце́, -тая́ць; -то́й; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прастаяць больш, чым трэба, сапсавацца, змяніцца якасна ад доўгага стаяння.
Жыта перастаяла.
2. што. Перачакаць што-н. стоячы.
П. дождж пад страхой.
|| незак. перасто́йваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. перасто́й, -ю, м. (спец.; да 1 знач.).