Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перасі́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. каго-што. Перамагчы, пераадолець.

П. праціўніка і паваліць.

Плыўцы перасілілі цячэнне.

2. перан., каго-што. Пераадолець якое-н. пачуццё, адчуванне, жаданне і пад.

П. страх.

П. сябе.

3. каго. Змучыць, надарваць, прымушаючы празмерна напружвацца.

П. каня.

|| незак. перасі́льваць, -аю, -аеш, -ае.

перасква́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

1. Доўга скварачы, зрабіць жорсткім, сухім, не такім, як трэба.

П. кілбасу.

2. Саскварыць усё, многае.

П. усё сала.

|| незак. перасква́рваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

пераско́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. што і цераз што. Зрабіўшы скачок, апынуцца на іншым баку ад чаго-н.

П. канаву.

П. цераз плот.

2. Перамясціцца скачком (скачкамі) на іншае месца.

П. ад акна да дзвярэй.

3. перан., на што. Перайсці ад аднаго прадмета гутаркі да другога, не захоўваючы паслядоўнасці (разм.).

П. на іншую тэму.

|| незак. пераска́кваць, -аю, -аеш, -ае і пераско́кваць, -аю, -аеш, -ае.

|| аднакр. пераско́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (разм.).

перасла́ць¹, -рашлю́, -рашле́ш, -рашле́; -рашлём, -рашляце́, -рашлю́ць; -расла́ў, -ла́ла; -рашлі́; -расла́ны; зак., каго-што.

Паслаць, накіраваць у іншае месца.

П. кнігу па пошце.

|| незак. перасыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. перасыла́нне, -я, н. і перасы́лка, -і, ДМ -лцы, ж.

|| прым. перасы́лачны, -ая, -ае.

перасла́ць², -сцялю́, -сце́леш, -сце́ле; -сла́ў, -ла́ла; -сцялі́; -сла́ны; зак., што.

1. Паслаць нанава; зрабіць новы насціл.

П. пасцель.

П. падлогу.

2. чым. Тое, што і перакласці (у 3 знач.).

П. рады яблыкаў саломай.

|| незак. перасціла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. перасці́лка, -і, ДМ -лцы, ж. і перасціла́нне, -я, н.

перасма́жыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.

Ад доўгага смажання стаць цвёрдым, сухім, не такім, як трэба.

Рыба перасмажылася.

|| незак. перасма́жвацца, -аецца.

перасма́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

1. Доўга смажачы, зрабіць жорсткім, сухім, не такім як трэба.

П. мяса.

2. Сасмажыць усё, многае.

П. усю рыбу.

|| незак. перасма́жваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

перасме́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

Падаючы адзін другому якія-н. знакі, паціху смяяцца ў сувязі з чым-н. або з каго-н.

перасме́шнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Той, хто любіць высмейваць, перадражніваць каго-н.

|| ж. перасме́шніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

перасо́вачны, -ая, -ае.

1. Прыстасаваны для зручнага перасоўвання, перамяшчэння.

П. столік.

2. Які дзейнічае, функцыянуе не на адным месцы, які перамяшчаецца.

Перасовачная выстаўка.

Перасовачная майстэрня.