Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

масларо́бства, -а, н.

1. Працэс перапрацоўкі малака ў масла.

2. Галіна малочнай прамысловасці па вырабе харчовага масла.

|| прым. масларо́бчы, -ая, -ае.

ма́сленіца¹, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Пасудзіна для падачы на стол сметанковага масла.

ма́сленіца², -ы, ж.

1. (з вялікай літары). Старажытнае славянскае свята провадаў зімы, аднесенае на тыдзень перад Вялікім постам.

Святкаваць Масленіцу.

2. Аб добрым, забяспечаным жыцці.

Не жыццё, а м.

|| прым. ма́сленічны, -ая, -ае.

ма́слены, -ая, -ае.

1. гл. масла.

2. Які працуе на масле.

М. абагравальнік.

3. Намазаны, насычаны маслам.

М. блін.

4. перан. Ліслівы, падлізлівы.

Масленыя словы.

5. перан. Юрлівы (пра вочы, позірк).

маслёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Вадкасць, якая застаецца пасля збівання масла.

Напіцца маслёнкі.

2. Пасудзіна для змазачнага масла.

маслі́на, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Аліўкавае дрэва, а таксама яго плод.

|| прым. маслі́навы, -ая, -ае.

М. гай.

Сямейства маслінавых (наз.).

ма́сліцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ліцца; незак.

Блішчаць, ільсніцца (пра вочы, твар).

ма́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; незак., што.

Намазваць харчовым маслам, класці масла ў ежу.

М. кашу.

|| зак. нама́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены і пама́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены.

масля́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Грыб з жоўта-карычневай слізістай шапкай.

масляні́сты, -ая, -ае.

1. У склад якога ўваходзіць масла.

Масляністая вадкасць.

2. перан. Які мае мяккі бляск.

Масляністыя вочы.

|| наз. масляні́стасць, -і, ж.