перапі́ска, -і, ДМ перапісцы, ж.
1. гл. перапісаць і перапісвацца.
2. мн. -і, -сак. Збор пісем, напісаных і атрыманых кім-н.
Пазнаёміцца з перапіскай Якуба Коласа.
перапі́счык, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто перапісвае што-н.
|| ж. перапі́счыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
перапі́цца, -п’ю́ся, -п’е́шся, -п’е́цца; -п’ёмся, -п’яце́ся, -п’ю́цца; -пі́ся; зак.
Надта многа выпіўшы, стаць зусім п’яным (пра многіх).
|| незак. перапіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
перапі́ць, -п’ю́, -п’е́ш, -п’е́; -п’ём, -п’яце́, -п’ю́ць; -пі́; зак.
1. чаго і без дап. Выпіць лішне (звычайна алкаголю).
2. каго (што). Выпіць больш за каго-н. (разм.).
|| незак. перапіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
перапланава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., што.
Спланаваць нанава, змяніць план чаго-н.
П. забудову квартала.
|| незак. пераплано́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. перапланіро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
пераплаці́ць, -лачу́, -ла́ціш, -ла́ціць; -ла́чаны; зак., што.
1. без дап. Заплаціць больш, чым трэба.
П. за пакупку.
2. чаго. Заплаціць, выплаціць паступова за што-н. вялікую колькасць (грошай; разм.).
Колькі я грошай пераплаціла за кнігі.
|| незак. перапла́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. перапла́та, -ы, ДМ -ла́це, ж. і перапла́чванне, -я, н.
перапле́сці, -ляту́, -ляце́ш, -ляце́; -ляцём, -лецяце́, -ляту́ць; -лёў, -ляла́, -ло́; -ляці́; -ле́цены; зак., што.
1. Сшыць лісты, уставіўшы і замацаваўшы ў вокладку.
П. кнігу.
2. Злучаючы, сплесці; перавіць.
Дрэвы пераплялі свае галіны.
П. вянок стужкай.
3. Заплесці нанава.
П. касу.
|| незак. пераплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. пераплята́нне, -я, н.
|| наз. пераплёт, -у, М -ле́це, м. (да 1 знач.).
перапле́сціся, -ляту́ся, -ляце́шся, -ляце́цца; -ляцёмся, -лецяце́ся, -ляту́цца; -лёўся, -ляла́ся, -ло́ся; -ляці́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і сплесціся.
Плюшч пераплёўся з хмелем.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пераблытацца, змяшаўшыся.
Розныя думкі перапляліся ў галаве.
3. Заплесці сабе валасы ў косы нанава, іначай (разм.).
4. 3 цяжкасцю перайсці (разм.).
Ледзь пераплёўся цераз мост.
|| незак. пераплята́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
пераплёт, -у, М -лёце, мн. -ы, -аў, м.
1. гл. пераплесці.
2. Цвёрдая вокладка, у якую, пераплятаючы, устаўляюць кнігу, сшытак і пад.
Скураны п.
3. Рама, рашотка, агароджа з перакрыжаваных перакладзін.
Аконны п.
4. перан. Складанае, цяжкае становішча.
Трапіць у п.
|| прым. пераплётны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
пераплётчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Спецыяліст, які займаецца пераплётам кніг.
|| ж. пераплётчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
|| прым. пераплётчыцкі, -ая, -ае.