Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перапраша́льны, -ая, -ае.

Які выяўляе жаданне перапрасіць каго-н. за што-н.

П. тон.

|| наз. перапраша́льнасць, -і, ж.

перапро́баваць гл. перапрабаваць.

перапро́даж гл. перапрадаць.

перапрэ́гчы, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; -ро́г, -рэ́гла і -рагла́, -рэ́гла і -рагло́; -ражы́; -рэ́жаны; зак., каго (што).

Запрэгчы нанава або ў што-н. другое.

П. коней з плуга ў барану.

|| незак. перапрага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

перапрэ́лы, -ая, -ае.

1. Сапрэлы поўнасцю.

Перапрэлае лісце.

2. Сапсаваны ад прэння.

Перапрэлая скура.

|| наз. перапрэ́ласць, -і, ж.

перапрэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́е; зак.

Сапрэць поўнасцю.

Угнаенне перапрэла.

|| незак. пераправа́ць, -а́е.

|| наз. пераправа́нне, -я, н.

перапу́д, -у, М -дзе, м. (разм.).

Моцны спалох.

Падскочыць з перапуду.

перапу́дзіцца, -у́джуся, -у́дзішся, -у́дзіцца; зак. (разм.).

Перапужацца.

Коні перапудзіліся.

перапу́дзіць, -у́джу, -у́дзіш, -у́дзіць; -у́джаны; зак., каго (разм.).

Перапужаць.

Сабака перапудзіў авечак.

перапужа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Моцна спужацца.

П. да смерці.