Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шчу́плы, -ая, -ае.

Мізэрны, слабы, худы.

Шчуплае цельца.

|| наз. шчу́пласць, -і, ж.

шчыгляня́ і шчыглянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня шчыгла.

шчыго́л, -гла́, мн. -глы́, -гло́ў, м.

Маленькая пеўчая птушка атрада вераб’інападобных з яркім апярэннем.

|| прым. шчыгля́чы, -ая, -ае.

шчыгры́н, -у, м.

Мяккая казіная або авечая (першапачаткова асліная) скура з адмысловым узорам на няроўнай паверхні.

|| прым. шчыгры́навы, -ая, -ае.

шчы́калатка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Сучляненне касцей галёнкі з касцямі ступні, якое выдаецца па баках нагі.

|| прым. шчы́калатачны, -ая, -ае.

шчыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., каго-што (разм.).

Тое, што і шчыпаць.

|| аднакр. ушчыкну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. шчыка́нне, -я, н.

шчыке́тнік, -а і -у, м. (разм.).

Тое, што і штыкетнік.

шчыке́ты, -аў, адз. шчыке́т, -а і -у, Ме́це, м.

Тое, што і штыкеты.

шчыке́ціна, -ы, мн. -ы, -цін, ж. (разм.).

Тое, што і штыкеціна.

шчы́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

1. Вузкая прадаўгаватая адтуліна.

Шчыліны ў асфальце.

Глядзельная ш.

2. Сховішча ад асколкаў снарада, бомб у выглядзе траншэі.

Схавацца ў шчыліну.

Галасавая шчы́ліна — праход паміж галасавымі звязкамі.

|| памянш. шчы́лінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. шчы́лінны, -ая, -ае.