Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пе́нка², -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Лёгкі порысты вогнетрывалы матэрыял, які ўжыв. для вырабу люлек для курэння і інш.

|| прым. пе́нкавы, -ая, -ае.

Пенкавая люлька.

пе́нны, -ая, -ае.

1. гл. пена.

2. Пакрыты пенай, пеністы або напоўнены вадкасцю з вялікай пенай.

Пенная вада.

П. вогнетушыцель.

пенс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дробная англійская манета; тое, што і пені.

пе́нсія, -і, мн. -і, -сій, ж.

Грашовае забеспячэнне за выслугу гадоў, па інваліднасці, непрацаздольнасці і пад.

Выйсці на пенсію.

|| прым. пенсіённы, -ая, -ае.

П. ўзрост (па дасягненні якога належыць пенсія).

пенсіяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які атрымлівае пенсію.

Персанальны п.

|| ж. пенсіяне́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. пенсіяне́рскі, -ая, -ае.

пенснэ́, нескл., н.

Акуляры, якія не маюць завушнікаў і трымаюцца на пераноссі пры дапамозе спружынкі.

пень, пня, мн. пні, пнёў, м.

1. Астатак спілаванага, ссечанага ці зламанага дрэва, які тырчыць з зямлі.

Карчаваць пні.

Быць на пні (быць не зрэзаным — пра лес, збожжа). Стаіць як п. (перан.: нерухома, нічога не разумеючы; разм.).

2. Адно дрэва будаўнічага матэрыялу.

Купіць сорак пнёў лесу.

3. перан. Пра бесталковага, абыякавага да ўсяго чалавека (разм., пагард.).

Што гэты п. тут можа зразумець?

|| памянш. пянёк, -нька́, мн. -нькі́, -нько́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. пянёчны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) і пнёвы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

пеньюа́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У цырульнях: накідка з тканіны, якой накрываюць плечы кліентаў пры стрыжцы (спец.).

2. Лёгкі жаночы ранішні капот².

|| прым. пеньюа́рны, -ая, -ае.

пе́ня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Штраф за невыкананне ў тэрмін устаноўленых законам ці дагаворам абавязацельстваў.

Налічэнне пеняў.

пепсі́н, -у, м. (спец.).

Неабходнае для стрававання арганічнае рэчыва, якое выпрацоўваецца залозамі страўніка, фермент страўнікавага соку.

|| прым. пепсі́навы, -ая, -ае.