Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мадзья́ры, -аў, адз. -дзья́р, -а, м.

Тое, што і венгры.

|| ж. мадзья́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. мадзья́рскі, -ая, -ае.

мадо́нна, -ы, ж.

Багародзіца ў католікаў.

мадрыга́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікі лірычны верш, які прысвечаны жанчыне і змяшчае пахвалу ёй.

|| прым. мадрыга́льны, -ая, -ае.

мадулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; незак. (спец.).

1. Пераходзіць з адной танальнасці ў другую (пра музычныя гукі).

2. Змяняцца, пераўтварацца (пра электрычныя ваганні).

|| наз. мадуля́цыя, -і, ж.

мады́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (уст.).

Жанчына, якая займаецца шыццём моднага жаночага адзення і галаўных убораў.

мадыфікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., што.

Відазмяніць (відазмяняць), не закранаючы сутнасці.

|| звар. мадыфікава́цца, -ку́юся, -ку́ешся, -ку́ецца; -ку́йся.

|| наз. мадыфіка́цыя, -і, ж.

мадэлі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па вырабе мадэлей (у 2 знач.).

|| ж. мадэлі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. мадэлі́сцкі, -ая, -ае.

мадэ́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Узорны экзэмпляр для вырабу чаго-н.

Новая м. сукенкі.

2. Макет якога-н. вырабу, часцей у зменшаным выглядзе.

М. самалёта.

3. Тып, марка канструкцыі.

Новая м. аўтамабіля.

4. Схема якой-н. з’явы або фізічнага аб’екта (спец.).

М. атама.

|| прым. мадэ́льны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

мадэлье́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па вырабе мадэлей адзення.

М. зімовага паліто.

|| ж. мадэлье́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

мадэ́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст, які робіць мадэлі (у 1 і 2 знач.).

|| ж. мадэ́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.