Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дыстылява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак. і незак., што (спец.).

Ачысціць (ачышчаць) перагонкай.

Д. ваду.

|| наз. дыстыля́цыя, -і, ж.

|| прым. дыстыляцы́йны, -ая, -ае.

дысцыплі́на¹, -ы, ж.

Абавязковае для ўсіх членаў якога-н. калектыву падпарадкаванне вызначанаму парадку, правілам.

Працоўная д.

Воінская д.

Школьная д.

|| прым. дысцыпліна́рны, -ая, -ае.

Дысцыплінарнае спагнанне.

Д. статут.

дысцыплі́на², -ы, мн. -ы, -лі́н, ж.

Асобная галіна якой-н. навукі; вучэбны прадмет.

Філалагічныя дысцыпліны.

дысцыплінава́ны, -ая, -ае.

Які падпарадкоўваецца дысцыпліне¹, захоўвае парадак.

Д. работнік.

Д. навучэнец.

|| наз. дысцыплінава́насць, -і, ж.

дысцыплінава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак., каго-што.

Прывучыць (прывучаць) да дысцыпліны¹.

Дружба згуртоўвае і дысцыплінуе байцоў.