Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

водаразбо́рны, -ая, -ае.

У выразе: водаразборная калонка — водаправоднае ўстройства з кранам, размешчанае на дварэ.

во́дарасць, -і, мн. -і, -цей, ж.

Ніжэйшая вадзяная расліна, у якой адсутнічае падзел на сцябло, ліст і корань.

Сажалка зарасла водарасцямі.

|| прым. во́дарасцевы, -ая, -ае.

во́дбліск, -у, мн. -і, -аў, м.

Ззянне адбітага святла, бляск.

На вершалінах дрэў мігцелі водбліскі пажару.

В. славы (перан.).

во́дгук, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Адбіццё гуку, водгулле, рэха.

2. Слабы гук, які даносіцца здалёку.

В. страляніны.

3. перан. Спачувальныя адносіны, салідарнасць з чым-н.

Знайсці в. у сэрцы.

В. на чужое гора.

4. перан., чаго. Тое, што з’яўляецца вынікам чаго-н., адказам на якія-н. падзеі, з’явы.

Водгукі мінулага.

во́дгулле, -я, н.

1. Адбіццё гуку, рэха.

2. перан., чаго. Тое, што і водгук (у 4 знач.).

В. вайны.

во́ддаль.

1. прысл. На некаторай адлегласці.

Хата стаяла в.

2. прыназ. з Р. Ужыв. пры абазначэнні прадмета, пункта і пад., у адносінах да якога вызначаецца месца знаходжання, становішча каго-, чаго-н.

В. дарогі стаяла вёска.

во́дзыў, -зыву, мн. -зывы, -зываў, м.

1. Думка, меркаванне з ацэнкай каго-, чаго-н.

В. на манаграфію.

2. Сакрэтнае ўмоўнае слова, якое з’яўляецца адказам на пароль.

во́дкуп, -у, мн. -ы, -аў, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі: права на спагнанне дзяржаўных падаткаў, на манапольнае вядзенне гандлю, якое перадавалася казной прыватным асобам за грашовы ўзнос.

Вінны в.

Аддаць на в. што-н. (перан.: у поўнае распараджэнне).

|| прым. адкупны́, -а́я, -о́е.

Адкупная сістэма.

во́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто працуе на водным транспарце.

2. Чалавек, які займаецца водным турызмам.

Турысты-воднікі.

во́дны гл. вада.