Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

безгрунто́ўны, -ая, -ае.

Які нічым не абгрунтаваны.

Безгрунтоўнае абвінавачванне.

|| наз. безгрунто́ўнасць, -і, ж.

безгусто́ўны, -ая, -ае.

Які не мае мастацкага або наогул добрага густу.

Б. чалавек.

|| наз. безгусто́ўнасць, -і, ж.

бездажджо́ўе, -я, н. (разм.).

Адсутнасць дажджоў; засуха.

бездако́рны, -ая, -ае.

Які не выклікае дакору; беззаганны.

Бездакорная праца.

Б. адказ вучня.

|| наз. бездако́рнасць, -і, ж.

бе́здань, -і, ж.

1. Невымерная глыбіня; прорва.

Чорная б.

Марская б.

2. перан., чаго. Вялікая колькасць; безліч.

Б. спраў.

бездапамо́жны, -ая, -ае.

1. Які не можа самастойна справіцца з чым-н.; слабы.

Бездапаможныя хворыя.

2. перан. Вельмі дрэнны, слабы, бяздарны.

Бездапаможныя вершы.

|| наз. бездапамо́жнасць, -і, ж.

бе́здараж, -ы, ж.

1. Адсутнасць або недахоп добраўпарадкаваных дарог.

2. Час, калі дарогі становяцца непраходнымі.

Вясенняя б.

бездаро́жны, -ая, -ае.

Які не мае праезных або добраўпарадкаваных дарог.

Бездарожная тайга.

|| наз. бездаро́жжа, -а, н.

безжурбо́тны, -ая, -ае.

Не азмрочаны журбой, смуткам.

Безжурботнае жыццё.

|| наз. безжурбо́тнасць, -і, ж.

безжыццёвы, -ая, -ае.

1. Мёртвы.

Безжыццёвае цела.

2. перан. Пазбаўлены выразнасці, малавыразны, пусты.

Б. позірк.

|| наз. безжыццёвасць, -і, ж.